Эканоміка

З 1 лістапада вырасце бюджэт пражытачнага мінімуму

З 1 лістапада ў Беларусі павышаюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 491,09 рубля — гэта на 3,37 рубля (ці на 0,7%) вышэй у параўнанні з тым, што дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка.

Новы памер БПМ будзе дзейнічаць з 1 лістапада 2025 года па 31 студзеня 2026 года.

Апошні раз яго пераглядалі з 1 жніўня. Тады ён вырас на 5,4% і ў сярэднім на душу насельніцтва складаў 487,72 рубля.

Для працаздольных беларусаў бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім павялічыцца з 523,92 да 524,97 рубля, для пенсіянераў — з 357,03 да 357,28 рубля, для дзяцей да 3 гадоў — з 301,5 да 305,86 рубля, ад 3 да 6 гадоў — з 406,1 да 414,39 рубля, ад 6 да 18 гадоў — з 476,97 да 479,59 рубля.

У ведамстве заявілі, што з пачатку года гэты нарматыў павысіўся на 12,2%, у той час як узровень інфляцыі за дзевяць месяцаў склаў 5,8%.

Услед павялічацца (таксама на 0,7%) і прывязаныя да гэтага паказчыка дапамогі на дзяцей, даплаты пенсіянерам і іншыя выплаты. Напрыклад, аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці, якая роўная 10 БПМ (4910,9 рубля), або пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 14 БПМ (6875,26 рубля).

Каментары

Цяпер чытаюць

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў2

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Усе навіны →
Усе навіны

У андскіх лясах ідэнтыфікавалі рэдкае дрэва. Яно аказалася сваяком бульбы і памідораў

У Мінгарвыканкаме пракаментавалі сітуацыю з домам, у якім абвалілася падлога

«Атрымліваю велізарнае задавальненне». У беларускай вёсцы пасяліліся камерунскія козы3

Італьянец заяўляе, што ягоная піца — найлепшая ў вёсцы Крывая Бяроза. Чыноўнікі сумняюцца14

Кіроўца выпадкова заправіў поўны бак, а цяпер хоча вярнуць свае грошы. Ці мае ён рацыю?6

Яшчэ двух палітвязняў асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»1

Хто жыве ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку побач з прапагандыстам Турам?6

У ААЭ патлумачылі, чаму гэта краіна выйшла з АПЕК

У Сінгапуры школьнікаў за булінг будуць лупцаваць розгамі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў2

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць