Свет33

80% сусветных запасаў рэдказямельных элементаў прыпадае на шэсць краін

Рэдказямельныя элементы (REEs) — ключ да сучасных тэхналогій. Яны выкарыстоўваюцца ў многіх сферах ад электраматораў і ветравых турбін да смартфонаў і навігацыйных сістэм. Па дадзеных U. S. Geological Survey, у 2025 годзе іх сусветныя запасы размеркаваны вельмі нераўнамерна, піша Thinktanks.pro.

Фота ілюстрацыйнае

Кітай з'яўляецца абсалютным лідарам па запасах рэдказямельных элементаў. Яны ацэньваюцца ў 44 мільёны тон — амаль палова сусветнага аб'ёму (48%).

На другім месцы — Бразілія з 21 мільёнам тон (23%), за ёй ідуць Індыя (6,9 мільёна тон), Аўстралія (5,7 мільёна тон), Расія (3,8 мільёна тон) і В'етнам (3,5 мільёна тон).

На гэтыя 6 краін прыпадае каля 80% усіх вядомых запасаў.

Запасы ЗША ацэньваюцца толькі ў 1,9 мільёна тон (2% сусветнага аб'ёму), што робіць краіну залежнай ад імпарту гэтай сыравіны. Улады ЗША актыўна падтрымліваюць развіццё здабычы і шукаюць партнёраў для дыверсіфікацыі паставак.

Цяпер з'яўляюцца новыя гульцы ў Афрыцы: Танзанія (0,89 мільёна тон) і ПАР (0,86 мільёна тон) могуць стаць важнымі крыніцамі пры развіцці інфраструктуры і перапрацоўкі.

Каментары3

  • Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі
    30.11.2025
    Нейкая шляпа, а не артыкул. А Канада дзе? Пошук выдае:
    "Canada holds some of the largest known reserves and resources of rare earth metals globally, estimated at over 15.2 million tonnes of rare earth oxide in 2023."

    Трэба уважліва глядзець, дзе дадзеныя па здабычы, а дзе запасы ў зямлі.
  • Ёсік
    30.11.2025
    Не паказвайце гэта лукашэнку, а то будзе потым казаць навукоўцам, каб шукалі лепей ды глыбей. Перарыюць краіну.
  • Трифон
    02.12.2025
    Это ложь и абсолютно бредовая информация.

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане16

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць