Свет

Італьянская сям’я не адпускае беларускай дзяўчынкі

На перамовах у Рыме так і не далі рады далейшаму лёсу дзесяцёхгадовай беларускай дзяўчынкі Вікі Мароз.

На перамовах у Рыме так і не далі рады далейшаму лёсу дзесяцёхгадовай беларускай дзяўчынкі Вікі Мароз. Перамовы ішлі ў аўторак увечары паміж заступнічкай міністра юстыцыі Італіі Даніэлай Мэльк’ёрэ (Daniela Melchiorre) і сямейнай парай Алясандра Джуста (Alessandro Giusto) і Марыі К’яра Барначын (Maria Chiara Bornacin).

Выхавацелька дзіцячага дома ў Вялейцы, якую італьянскія СМІ называюць выдуманым імем Мар’я, прабавіла лета ў гасьцёх у італьянскай сям’і і 22 жніўня разам з астатнімі хлопчыкамі і дзяўчатамі мусіла была вяртацца на радзіму. Аднак сям’я Джуста, якая ўжо не ўпершыню прымала Віку ў сябе, гэтым разам не схацела адпусьціць дзяўчынку ў Беларусь, спасылаючыся на тое, што ў школе зь ёю гвалтоўна абыходзіліся.

Суд у справах непаўналетніх места Генуі вынес рашэньне пра неабходнасьць вярнуць дзяўчынку ў Беларусь, аднак італьянская сям’я пастанавіла схаваць дзіця, і ўжо 12 дзён ніхто ня ведае, дзе цяпер тое дзяўчо.

Мінулымі днямі карабінэры на загад судовых уладаў Італіі зладзілі ператрусы дамоў Джуста і іх сваякоў, аднак Вікі там не знайшлі.

Амбасадар Беларусі ў Італіі Аляксей Скрыпко, які цягам колькіх дзён спрабаваў даць рады той праблеме ў Генуі, заявіў у панядзелак журналістам, што Менск дае італьянскім уладам яшчэ 24 гадзіны, каб палагодзіць канфліктную сытуацыю.

У гэтай сытуацыі спн.Мэльк’ёрэ вырашыла стаць пасярэднікам. У панядзелак у Рыме яна сустрэлася з адвакатамі сям’і Джуста, а ў аўторак у прэфэктуры Генуі зладзіла доўгія перамовы зь гэтай сям’ёй.

«Я размаўляла зь імі як маці, як заступніца міністра, як праўнік, размаўляла, думаючы і пра іхнія інтарэсы і пра інтарэсы 150 астатніх беларускіх дзяцей і такой самай колькасьці італьянскіх сем’яў, якія чакаюць на пастанаўленьне пра ўсынаўленьне», – апавядала спн.Мэльк’ёрэ пасьля сустрэчы.

Паводле яе словаў, сям’я Джуста заняла вельмі жорсткую пазыцыю і «мае намер далей парушаць італьянскае заканадаўства і грэбаваць рашэньнем суду ў справах непаўналетніх».

Пасьля перамоваў у Генуі з заявай выступілі і адвакаты амбасады Беларусі ў Італіі Дыега Пэруджыні (Diego Perugini) і Соня Батальерэ (Sonia Battagliere). Тут яны ўпершыню ўжылі тэрмін «гвалтоўнае выкраданьне».

Як кажуць адвакаты, амбасадар Скрыпко мае намер вярнуцца ў Рым і разгледзець пытаньне пра пэўныя захады, якія беларускі бок уважыць за неабходныя.

У Італіі гісторыя «Мар’і» мела неадназначны розгалас. Да прыкладу, згаданыя спадарыняй Мэльк’ёрэ сем’і, што чакаюць на пастанаўленьні пра ўсынаўленьне, маніліся правесьці маніфэстацыі пратэсту супраць дзеяньняў сям’і Джуста, аднак на просьбу беларускага амбасадара вырашылі не падліваць смалы ў агонь.

Карэспандэнтка ўплывовай газэты «Стампа» (La Stampa) Франчэска Сфорца (Francesca Sforza) адмыслова выправілася ў Вялейку і адведала дзіцячы дом, дзе гадавалася Віка. Артыкул, які яна апублікавала 16 верасьня, называўся «Краскі, гульні і фарбы ў «лягеры» Мар’і».

«Тут няма агароджы, брама заўсёды адчыненая, а футбольнае поле мяжуе з цэнтральнай вуліцай. Некаторыя жыхары распавялі нам, што маюць звычай калі-нікалі запрашаць невялічкія групкі хлопцаў і дзяўчат на абед ці пагуляць зь імі ў ваколіцах», – апавядаецца ў артыкуле.

«Пакоі чыстыя, сьценкі ў калідорах аздобленыя малюнкамі і каляжамі, ёсьць спартовая заля, бібліятэка, музычная заля, ёсьць спраўныя кампутары, вялікая сталоўка з адкрытай кухняй, выкладнікі, кухары. І ёсьць дзеці, вялікія і маленькія, якія пасьля вячэры малююць, робяць выцінанкі на дрэве ці гуляюць у пінг-понг. Некаторыя зь іх могуць па-італьянску, але, усхваляваўшыся, памыляюцца і чырванеюць».

Італьянская журналістка таксама прэзэнтавала сьведчаньне дырэктара дзіцячага дома Мікалая Ваўчкова, які кажа, што ня мае сумневаў у любові сям’і Джуста да дзяўчынкі, але мяркуе, што гэтая любоў «трохі фанатычная». Ён таксама зьбянтэжаны тым, чаму італьянцы так і не распачалі працэс удачкаваньня дзяўчынкі, нягледзячы на тое, што даўна яе ведаюць і ўжо прывязаліся да яе.

Пасьля чарнобыльскай катастрофы ў 1986 г. італьянскія сем’і стала запрашаюць на Апэніны дзяцей зь Беларусі. Штогод на адпачынак і лекаваньне сюды прыяжджаюць 25–30 тысячаў хлопчыкаў і дзяўчат, больш як 20% ад каторых – сіроты.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На Дзень Волі і дзень інаўгурацыі Лукашэнкі ў Беларусі абмяжуюць інтэрнэт8

На Дзень Волі і дзень інаўгурацыі Лукашэнкі ў Беларусі абмяжуюць інтэрнэт

Усе навіны →
Усе навіны

Шалупінне ад чырвонай цыбулі стала абаронным слоем для сонечных батарэй2

Беларус жыўцом згарэў у грузавіку ў Маскве

На польскай мяжы на выезд з Беларусі стаіць больш за 1000 аўтамабіляў

Гэта цяпер адна з топавых куцюр’е ў свеце. Яе сукенкі заварожваюць6

Юлія Чарняўская: Іншы раз яны проста такімі нараджаюцца16

Кіраўнік Магілёўшчыны сабраўся будаваць у сябе ў рэгіёне тое, назвы чаго ён не ведае16

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»10

УСУ ўзялі пад кантроль вёску ў Белгародскай вобласці Расіі 9

У Адэскай вобласці жанчына прынесла ў паліцыю пакет з выбухоўкай. Участак разнесла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Дзень Волі і дзень інаўгурацыі Лукашэнкі ў Беларусі абмяжуюць інтэрнэт8

На Дзень Волі і дзень інаўгурацыі Лукашэнкі ў Беларусі абмяжуюць інтэрнэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць