Улада3131

Завербаваны актывіст: з маёй дапамогай КДБ хацела дыскрэдытаваць Фінькевіча

Няясна, ці КДБ мела іншых правакатараў унутры арганізацыі, ці толькі хацела пасеяць недавер між яе сябрамі. Са словаў Кузьмінскага, КДБ хацела арганізаваць фіктыўны з'езд арганізацыі.

Няясна, ці КДБ мела іншых правакатараў унутры арганізацыі, ці толькі хацела пасеяць недавер між яе сябрамі. Са словаў Кузьмінскага, КДБ хацела арганізаваць фіктыўны з'езд арганізацыі.

Актывіст руху «Маладая Беларусь» Андрэй Кузьмінскі папрасіў прытулку ва Ўкраіне. Ён прызнаўся ў тым, што быў завербаваны КДБ і назваў імёны тых, каго спецслужбы таксама схілялі да супрацы».

«Цягам трох апошніх месяцаў на мяне і маіх сваякоў ціснулі з боку Камітэта дзяржаўнай бяспекі. У выніку пагроз і запалохвання я быў вымушаны падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве з КДБ.
З боку Камітэта яно было падпісана кіраўніком КДБ генерал-маёрам Зайцавым Вадзімам Юр’евічам. Здзяйснялі ціск і прымушалі мяне падпісаць гэты дакумент супрацоўнікі 4-га ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь Раман Сівухін, які ў 2006 годзе займаўся справай «Партнёрства», і Зміцер Ганчарык, які ў 2007 годзе займаўся справай «Маладога фронту».

Мне вылучылі наступныя патрабаванні: напісаць заяву ў пракуратуру пра тое, што кіраўнік руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч ўцягвае мяне ў супрацьпраўную дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, што магло прывесці да крымінальнай справы супраць Артура і іншых сяброў арганізацыі; дыскрэдытаваць Артура Фінькевіча ў вачах яго палітычных партнёраў, прыйшоўшы на паседжанне Беларускага незалежніцкага блока і заявіўшы там, што актывісты арганізацыі выказваюць недавер у сувязі з нібыта здзейсненымі Фінькевічам фінансавымі махінацыямі; аб’ехаць рэгіянальныя структуры арганізацыі з мэтай пераканаць людзей удзельнічаць у фіктыўным з’ездзе «Маладой Беларусі», які КДБ мае правесці ў ліпені 2010-га.
Мне таксама паведамілі, што [некаторыя] мае сябры ... з’яўляюцца часткай гэтай схемы. У якасці лідэраў нефармальных моладзевых груповак яны павінны былі прывесці людзей на ўказаны фіктыўны зьезд. ... Акрамя таго, мне паведамілі, што падчас фіктыўнага з’езду з арганізацыі маюць быць выключаныя Артур Фінькевіч і рэгіянальная каардынатарка Настасся Машчава».

Хлопец спачатку падпісаў угоду, але пасля абдумаўся і зразумеў, што ўдзельнічаць у такіх брудных гульнях амаральна і страшна. Каб выплентацца, ён расказаў усё Фінькевічу і выехаў ва Ўкраіну.

Няясна, ці КДБ мела іншых правакатараў унутры арганізацыі — прозвішчы якіх нібыта паведаміла Кузьміцкаму, хоць звычайна тое спецслужба ў дачыненні да інфарматараў не практыкуе. Магчыма, яна толькі хацела пасеяць недавер між сябрамі МБ.

Сам былы палітвязень Артур Фінькевіч звязвае задуму КДБ з жаданнем аслабіць пазіцыі Аляксандра Мілінкевіча,
лідэра правацэнтрысцкай кааліцыі. «Маладая Беларусь» на сёння ўдзельнічае ў Беларускім незалежніцкім блоку.

Каментары31

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: Не будзе Ціханоўскай — будзе нуль60

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе2

У чацвер абяцаюць да мінус 30°С

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць