Літаратура

«ПрайдзіСвет» абвяшчае новы конкурс

Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» зноў распачынае прыём твораў на конкурс мастацкага перакладу.

Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» зноў распачынае прыём твораў на конкурс мастацкага перакладу.

Конкурс гэтым разам прымеркаваны да выхаду пятага‑шостага нумару часопіса, прысвечанага жанчынам у літаратуры. Увазе маладых і не толькі перакладчыкаў прапануецца 8 вершаў з сямі моваў: ангельскай, нямецкай, гішпанскай, польскай, расійскай, украінскай, французскай. Спампаваць тэксты для перакладу можна тут. Найлепшыя пераклады будуць надрукаваныя ў наступным нумары часопіса.

Калі ў спісе аўтараў вы не знойдзеце таго, каго вам хацелася б перакласці, альбо той мовы, з якой вы перакладаеце, вы можаце звярнуцца да рэдакцыі (зноў жа па пошце альбо на форуме).

Мы адкрытыя для супрацоўніцтва і з вашага жадання змесцім конкурс па гэтай мове. Адзінае абмежаванне — тэма нумару.

Гэтым разам рэдакцыя «ПрайдзіСвета» вырашыла крыху адысці ад ужо амаль сфармаванай традыцыі і звярнуцца па верш для Кубку майстра да «майстра» яшчэ даволі маладога. Такім чынам, верш для «майстарскай» рубрыкі абіраў перакладчык і пераможца трох папярэдніх конкурсаў «ПрайдзіСвета» і Кубку майстра Андрэй Стэфановіч. Прапанаваны ім верш — «Gedichte» Готфрыда Бэна.

Пераклады можна альбо даслаць на адрас рэдакцыі: [email protected], альбо размясціць на нашым форуме, дзе для конкурсаў створаны адпаведны раздзел, а для кожнага верша — адпаведная тэма.

Варта адзначыць, што другі спосаб больш пажаданы (праўда, не для Кубку Майстра), бо мае шэраг перавагаў: у такім выпадку ўдзельнікі конкурсаў змогуць пабачыць і абмеркаваць і пераклады іншых. Таксама гэта дасць магчымасць прадметна разгледзець ваш пераклад і дапрацаваць яго пры наяўнасці невялікіх хібаў. Для гэтага трэба толькі зарэгістравацца на форуме, націснуўшы на кнопку «Рэгістрацыя» на галоўнай старонцы форуму. У хуткім часе ваш уліковы запіс будзе актываваны адміністратарам, і вы атрымаеце доступ да ўсіх матэрыялаў форуму.

Пераклады прымаюцца да 15 жніўня.

Каментары

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу30

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Лідара кенійскай секты прызналі вінаватым у смерці 190 дзяцей. Ён прымушаў бацькоў марыць іх голадам7

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём5

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу30

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць