Грамадства

Вядучыя беларускія ВНУ павялічылі плату за навучанне

Gавышэнне кошту навучання звязана з павелічэннем тарыфнай стаўкі першага разраду.

Вядучыя беларускія ВНУ павялічылі плату за навучанне. У прыватнасці,

першакурснікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (БДУ), Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта (БДМУ), Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта (БДЭУ), Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР), Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта ім. М. Танка (БДПУ) заплацяць у новым навучальным годзе больш за леташніх першакурснікаў.

Так, па інфармацыі афіцыйнага сайта БДМУ, студэнтам першага курсу спецыяльнасцяў "лячэбная справа" і "педыятрыя" прыйдзецца заплаціць за год 5 млн 340 тыс. рублёў, будучым стаматолагам - 6 млн 540 тыс. рублёў. У мінулым годзе кошт навучання складаў 4 млн 980 тыс. і 6 млн адпаведна.

Аплата навучання ў БДЭУ, па дадзеных сайта ВНУ, для сёлетніх першакурснікаў складзе ад 3 млн 683 тыс. 630 рублёў да 3 млн 690 тыс. 30 рублёў у залежнасці ад абранай спецыяльнасці. Летась расцэнкі на платныя паслугі вагаліся ад 3 млн 276 тыс. 890 рублёў да 3 млн 379 тыс. 380 рублёў у год.

Павысіў аплату за навучанне і БДУІР. Калі ў мінулым годзе аплата навучання для першакурснікаў складала ад 3 млн 200 тыс. рублёў да 3 млн 800 тыс. рублёў, то ў гэтым годзе расцэнкі складуць ад 3 млн 800 тыс. да 4 млн 300 рублёў.

БДПУ пакуль не апублікаваў новага кошту навучання. Аднак, як паведамілі ў прыёмнай камісіі, яна можа дасягнуць 3 млн рублёў, тады як у мінулым годзе сярэдні кошт навучання складала 2 млн 887 тыс. рублёў.

У БДУ таксама падвысіцца аплата за навучанне. Як паведамілі ў прэс-службе ВНУ, павышэнне кошту навучання звязана з павелічэннем тарыфнай стаўкі першага разраду. Дакладныя лічбы пакуль невядомыя, паколькі дакументы знаходзяцца на ўзгадненні ў Мінадукацыі. У мінулым годзе першакурснікі БДУ плацілі ад 3 млн 807 тыс. 300 рублёў да 4 млн 879 тыс. 200 рублёў у залежнасці ад спецыяльнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў8

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Маладая настаўніца звольнілася са школы і з’ехала ў Батумі. Але завуч усё роўна напісала на яе заяву ў міліцыю за эфіры ў тыктоку15

У расіяніна скралі навушнікі ў цягніку Мінск-Масква — цяпер яны ўсплылі ў Баранавічах5

Кнігавыдавец Зміцер Колас расказаў, як атрымаў французскія ордэны за літарутуру і як лёс звёў яго з Дубаўцом3

Што цяпер адбываецца ў Іркуцкай вобласці, дзе лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы?5

У калоніі ў Наваполацку памёр віцебскі псіхіятр Ігар Пасноў13

Хуткасны цягнік паміж вакзалам і аэрапортам у Мінску запусцяць праз 2‑3 гады6

На Нямізе прадаюць гістарычны будынак 19 стагоддзя1

У Тульскай вобласці ўзарвалі машыну расійскага вайскоўца, якога Украіна абвінавачвала ў катаваннях ваеннапалонных12

Кіраўнік Пентагона дапусціў перакідку часткі войскаў ЗША з Еўропы ў Заходняе паўшар'е

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў8

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць