Гадзіна на сонцы павышае тэстастэрон на 69%.
Справа ў тым, што разам з узроўнем вітаміну D у мужчынскім арганізме расце канцэнтрацыя палавога гармону тэстастэрону.
Найбольшай сэксуальнасцю валодаюць тыя прадстаўнікі моцнай паловы, у чыёй крыві ўтрымліваецца не меней за 30 нанаграмаў «сонечнага вітаміну» на мілілітр, сцвярджаюць даследчыкі з Медычнага ўніверсітэта Граца (Аўстрыя).
Прычым, сярэдняе ўтрыманне тэстастэрону на працягу года значна вагаецца. Гэтак,
з кастрычніка, калі сонечная радыяцыя змяншаецца, узровень абодвух рэчываў (вітамін D, тэстастэрон) значна паніжаецца. Мінімальнага значэння тэстастэрон дасягае ў сакавіку. Менавіта ў гэтыя месяцы зніжаецца і мужчынскае лібіда (полавая цяга).
Адкрыццё пацвярджае вынікі папярэдніх даследаванняў, падчас якіх тэстастэрон, вылучаецца пад уздзеяннем сонца клеткамі Лейдзіга ў сяменніках, удзельнічае ў развіцці мужчынскіх палавых органаў, другасных палавых прыкметаў, рэгулюе сперматагенэз і палавыя паводзіны, а таксама ўплывае на азоцісты ды фосфарны абмены.
«Сонечны» вітамін, паводле навукоўцаў, таксама здольны паніжаць рызыку захворвання на рак кішэчніка.
Даследаванні паказалі, што тыя, хто маюць найбольшую канцэнтрацыю вітаміну D у крыві, хварэюць анкалагічнымі хваробамі на 40% радзей.
Аднак сонца здольнае і шкодзіць: празмернае загаранне не дае карысці арганізму. Наадварот, хто пячэцца на сонцы, рызыкуе захварэць на рак скуры. Дый проста стамляецца хутчэй.
Таму баўце час на вольным паветры, але не загарайце спецыяльна.
-
Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма
-
Мужчыны ўсё часцей патрабуюць стаўлення да іх як да прынцаў: каб жанчыны плацілі за спатканні і дарылі падарункі
-
Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям
Каментары