«Белпошта» выплаціць пенсіі і дапамогі за 7 лістапада датэрмінова
«Белпошта» датэрмінова выплаціць пенсіі і дапамогі, тэрмін якіх прыпадае на 7 лістапада. Пра гэта паведаміла прэс-служба прадпрыемства.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
У Віцебскай вобласці выплаты пачнуць выдаваць раней, з 4 лістапада. У Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях, а таксама ў Віцебску і Мінску атрымаць пенсіі і дапамогі можна будзе з 5 лістапада.
На самой «Белпошце» папярэдзілі, што 7 лістапада будуць працаваць толькі дзяжурныя аб'екты паштовай сувязі.
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары
гэта асоба сёмым лістападаўцам?