Улада11

Дэпутаты збяруцца 7 верасня

Пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў пройдзе 7 верасня. Адпаведны ўказ за № 364 падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Пазачарговая сэсія Палаты прадстаўнікоў пройдзе 7 верасьня. Адпаведны ўказ за № 364 падпісаў Аляксандар Лукашэнка.

Жаданьне правесьці пазачарговую сэсію дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выказалі ў апошні дзень веснавой сэсіі — 30 чэрвеня. Паколькі самі яны ня могуць прызначыць пазачарговую сэсію, то вымушаныя былі зьвярнуцца па дазвол да кіраўніка дзяржавы.

У парадку дня пазачарговай сэсіі пяць пунктаў. Чатыры зь іх тычацца фінансаў, а пяты сфармуляваны так: «Іншыя пытаньні пры неабходнасьці».

Гэты пункт і дае аналітыкам падставу меркаваць, што падчас менавіта гэтай сэсіі будзе прызначана і дата чарговых прэзыдэнцкіх выбараў.

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік у размове са «Свабодай» сказаў, што ніякіх навінаў пра тэрмін правядзеньня выбараў няма. Па-ранейшаму застаецца дата, пазьней за якую выбары праводзіць ужо нельга — 6 лютага 2011 году. «Але закон не забараняе правесьці выбары раней. Таму дэпутаты 7 верасьня могуць разгледзець гэта пытаньне, а могуць і не разглядаць», — сказаў сакратар ЦВК.

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына цяпер знаходзіцца ў адпачынку. Паводле словаў яе блізкіх, яна знаходзіцца ў расейскім Калінінградзе, дзе ў свой час вучылася на юрыдычным факультэце тамтэйшага ўнівэрсытэту.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV двойчы тэлефанаваў у банк, яму не верылі і клалі слухаўку5

Украіна ўзгадніла візіт Ціханоўскай у Кіеў8

«Ужыў у сацсетках слова «калхазан». За што маглі асудзіць былога маладафронтаўца Яўгена Скочку3

Учора ў Бабруйскім раёне назіраўся буйны пылавы віхор ВІДЭА2

Расійскія вярбоўшчыкі завабліваюць на вайну вакансіямі ў Беларусі13

У Гомелі 9‑гадовыя хлопчыкі вырашылі праверыць, як гарыць антысептык. Адзін з іх шпіталізаваны3

«Бываюць проста болевыя запоі. Калі ты з болю не вылазіш…». Галіна Казіміроўская — пра барацьбу з анкалогіяй, хіміятэрапію і тое, чаму не ўмее прасіць дапамогі12

«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы1

Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць