Усяго патроху

Не шкадуй жывата свайго

Той, хто ходзіць за сахой, мала задумваецца пра стан сваіх цягліцаў. Але ці шмат хто з нас сапраўды штодня займацца фізычнай працай? Калі вы, як той Ясь, у апошні раз касілі канюшыну? А за кампутарам па колькі гадзінаў у дзень седзіцё? Пакаленьне мэнэджэраў мае пальцы без мазалёў, але расплочваецца за гэта крывымі сьпінамі ды адкладаньнямі тлушчу. На думку амэрыканскай супэрмадэлі беларускага паходжаньня Антона Анціпава, змагацца з гэтай трасцай можна, нават калі няма грошай ці часу хадзіць у трэнажорную залю. Вось парады, якімі Антон падзяліўся з інтэрнэт-часопісам Sixpac-know.

Без фанатызму

«Мышцы жывата — бадай, самая моцная частка майго цела і самая заўважная, — распавядае Антон. — Я трэнірую іх 2—3 дні на тыдзень. Вельмі важна не ператамляць цягліцы, бо, як вядома, яны пачынаюць расьці не падчас заняткаў, а ў перапынках паміж імі. Цягліцам таксама трэба адпачываць.

Для таго, каб умацаваць цягліцы жывата, я раблю звычайныя пад’ёмы корпусу, седзячы на падлозе. Аднак сакрэт у тым, што я раблю іх павольна — адзін пад’ём з падлогі павінен займаць 2 сэкунды, пасьля трэба 2—3 сэкунды ўтрымліваць верхнюю частку цела вэртыкальна, а потым так сама павольна (2 сэкунды) апусьціць яго на падлогу. Я раблю тры заходы па 12—14 пад’ёмаў, але калі вы пачатковец, то рабеце ня больш 8—10 пад’ёмаў за адзін раз. Адпачывайце 45—60 сэкундаў паміж заходамі. Гэтае практыкаваньне ўмацоўвае верхнія мышцы жывата.

Для ніжніх мышцаў я раблю на турніку пад’ёмы сагнутых у каленях ног як мага вышэй да грудзёў. Таксама павольна. Галоўнае тут — ня колькасьць, а якасьць».

Аўсянка, салаты, стадыён і басэйн

«Для таго, каб пазбавіцца тлушчу на жываце ды баках, варта трымацца здаровай дыеты. Забудзьцеся пра паўфабрыкаты — гатуйце ўсё самі. Намагайцеся спажываць ежу, якая ўтрымлівае пратэін. Я ем аўсянку, шмат разнастайных малочных прадуктаў, салаты, яйкі, бульбу, зь мяса — кураня, індыка, ялавічыну, рыбу. Няблага таксама 2—3 разы на тыдзень рабіць прабежкі, яшчэ лепш — паплаваць у басэйне. Гэта выдатна трэніруе ўсе мышцы цела. Спадзяюся, мае парады дапамогуць вам трымаць форму. Посьпехаў!»

Антон Анціпаў

нарадзіўся 6 траўня 1983 у Бабруйску. Калі да ўлады прыйшоў Аляксандар Лукашэнка, ягоная сям’я падалася ў пошуках лепшай долі за акіян і асела ў Нью-Ёрку. Антону тады было 13 год. Ён скончыў школу ды паступіў у каледж. У часе вучобы пачаў падпрацоваць у краме моднай вопраткі Armani Exchange. Хлопца з адкрытым беларускім тварам і яскрава акрэсьленай мускулатурай прыгледзелі, і неўзабаве ён атрымаў некалькі прапановаў ад мадэльных агенцыяў. У выніку ён падпісаў кантракт з BOSS models. Пачалася праца на подыюме і фатаздымкі для рэклямнай кампаніі італьянскай ювэлірнай фірмы Pomellato. Акрамя гэтага Антон пасьпеў зьняцца для глянцавітага альбому фотамастака Кэл І (Kal Yee), які спэцыялізуецца на фатаграфаваньні мужчынаў у стылі «ню». Фота і парады Антона зьмяшчаюцца таксама на амэрыканскіх інтэрнэт-сайтах Allamericanguys і Sixpacknow.

Каментары

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Усе навіны →
Усе навіны

«Як жа хутка ляціць час». Найлепшыя твіты тыдня4

A1 з канца верасня пачне блакаваць мабільны інтэрнэт у некаторых кліентаў2

У Бешанковічах паставілі скульптуру «Закаханыя» 3

У цэнтры Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

МЗС Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Мінска прапаноў па нармалізацыі адносін. І назвала некалькі ўмоў8

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву93

Суперзоркі, дасціпны гумар і заблытаныя забойствы. На экране чацвёрты сезон ледзь не дасканалага дэтэктыва1

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»12

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Галоўнае
Усе навіны →