Музыка22

Вызначаны галоўны беларускі хіт сезону

Ім стаў твор «Краіна 2.0» у выкананні каманды «Глюкі», запісаны пры ўдзеле яшчэ двух магілёўскіх выканаўцаў Mauzer і Green Che.

Высілкамі прыхільнікаў беларускай музыкі і экспертнай рады з беларускіх тэлепрадусараў быў вызначаны галоўны беларускі хіт сезону.
Ім стаў твор «Краіна 2.0» у выкананні каманды «Глюкі», запісаны пры ўдзеле яшчэ двух магілёўскіх выканаўцаў Mauzer і Green Che

Цягам месяца на галоўным музычным інтэрнэт-партале краіны — «Тузін Гітоў» праходзіў выбар самых годных беларускамоўных твораў. У прэтэндэнтаў было 72 кампазіцыі выканаўцаў абсалютна розных жанраў, якія ўдзельнічалі ў хіт-парадзе цягам музычнага сезону 2009–2010. Шорт-ліст твораў было даручана скласці прадусарам тэлеканалаў, якія працуюць у Беларусі.

Кожны з экспертаў меў свае ўпадабанні. «Мне падабаецца мэлодыка, гэта адна з прычынаў, чаму цяжкія гурты ў маім хіт-парадзе адсутнічаюць», — зазначыў дырэктар дырэкцыі музычных і забаўляльных праграмаў Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Шпітальнікаў. Шмат адкрыццяў для сябе зрабіў генеральны прадусар СТВ Павал Каранеўскі.

Асаблівы рэспект ён выказаў Юры Дземідовічу з беларускай версіяй «Чароўнага кроліка» і вакалістцы гурта Naka Насце Шпакоўскай.
«Я разам з ёй паміраю ды зноў нараджаюся, дзякуючы голасу і моцы пачуццяў», — прызнаўся прадусар. Музычны дырэктар тэлеканалу Белсат Вераніка Самолінская і дырэктар каналу A-ONE у Беларусі Алег Скарабагаты звярнулі ўвагу найперш на беларускі андэграўнд, а генеральны прадусар MTV-Беларусь Валянцін Грышко на патэнцыйную камерцыйнасць выканаўцаў.

Далейшы выбар быў за наведнікамі парталу «Тузін Гітоў». У змаганні на званне галоўнага беларускага хіта сышліся дзве каманды, якія прыпынілі дзейнасць, таму і падтрымка з боку іх прыхільнікаў была найбольш адчувальная. У выніку перамогу атрымаў гурт «Глюкі» з песняй «Краіна 2.0», запісанай пры ўдзеле гуртоў Mauzer і Green Che. Яна ўсяго на некалькі галасоў апярэдзіла гурт «Дзецідзяцей» з песняй «Раптам»

Восьмы па ліку сезон на «Тузіне Гітоў» стартуе 17 верасня. Па задумцы рэдакцыі хіт-параду, сёлета галасаванне стартуе з ПОП-тура, у якім возьмуць удзел як прызнаныя выканаўцы, так і тыя, якія толькі пачынаюць сваю музычную кар’еру.

Тузін лепшых беларускіх песень музычнага сезону 2009–2010 па версіі інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў»:

1. Глюкі feat. Mauzer і Green Che — Краіна 2.0

2. Дзецідзяцей — Раптам

3. Akute — Адзіноцтва

4. :B:N: feat. Vinsent — Развага

5. Mauzer — Я люблю боль

6. Neuro Dubel — Касманаўты

7. Рокаш — Дзеці паўночнага ветру

8. Naka — Бяжы

9. esprit — Да сініх скалаў

10. J: морс — Маё сонца (канцэрт у тэатры)

11. Спрат — Казачныя сны

12. Rahis — Чароўныя ноты

Каментары2

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць