Меркаванні44

Неверагодная смерць

З Алегам Бябеніным мы пазнаёміліся гадоў пятнаццаць таму, калі ён прыйшоў у газету «Имя». Піша Віталь Тарас.

З Алегам Бябеніным мы пазнаёміліся гадоў пятнаццаць таму, калі ён прыйшоў у газету «Имя».
У поўным сэнсе знаёмствам гэта цяжка назваць — проста віталіся пры сустрэчы, часам абменьваліся некалькімі словамі. Ён быў тады зусім маладым хлопцам — адным з тых, што прыйшлі, дакладней сказаць, уварваліся ў журналістыку на грэбені пераўтварэнняў, што паследвалі пасля набыцця незалежнасці Беларусі. Гэта іх, у першую чаргу, улада абазвала «нячэснымі».

Для мяне, як і для дзясяткаў тысяч чытачоў, дакладней — «тых, хто ўмее чытаць» (такі быў дэвіз выдання, заснаванага як дадатак да «БДГ» Пятра Марцава) лепшай характарыстыкай была сама газета. Дасціпная, яскравая, добра інфармаваная, іранічная, яна стала новым словам у журналістыцы, якая тады шмат у чым захоўвала родавую рысу савецкай прэсы — шэрасць. На жаль, захавалася гэтая рыса і па сёння.

Газету «Имя» можна было назваць якой заўгодна, але толькі не шэрай. І, думаю, немалая заслуга ў тым належыла Алегу Бябеніну, які даволі хутка стаў намеснікам галоўнага рэдактара выдання.

Потым была «Хартыя-97», вядомы сайт. Хто б і што ні казаў пра яго, несумненна адно — для таго, каб зрабіць гэты сайт, патрэбны былі энергія, прафесіяналізм і немалая грамадзянская мужнасць. І ўжо адно гэта выклікае павагу.

Што казаць, калі з жыцця сыходзіць таленавіты чалавек, ды яшчэ ў самым росквіце сіл?

Але пішу гэтыя радкі не толькі дзеля таго, каб выказаць спачуванне сваякам і сябрам Алега і аддаць даніну памяці калегу.

Яшчэ ў першыя гадзіны пасля паведамлення пра смерць журналіста, калі не было ніякай інфармацыі пра яе прычыны, інтэрнэт ужо віраваў.

Адзін з першых водгукаў на сайце «Нашай Нівы»: «Сволачы! Скаты! Ублюдкі!» І такіх водгукаў было шмат. Характэрны факт — нікому не трэба тлумачыць, хто маецца на ўвазе, усе без таго ўсё разумеюць.

Але параўнайце гэтыя словы з тымі, што прагучалі за некалькі дзён да таго з вуснаў кіраўніка дзяржавы: «Падонкі і нягоднікі!». (Адрасат таксама не быў названы, але з кантэксту заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт правакацыі з падпалам службовага аўтамабіля ў пасольстве Расіі і рэакцыі расійскага боку, усё было ясна.)

Справа не ў экспрэсіўнай лексіцы, справа ў атмасферы, якая склалася ў Беларусі. Смерць журналіста неяк падазрона лёгка ўпісалася ў падзеі апошніх дзён і месяцаў.

Успомнім. Летась у сакавіку скончыла жыццё самагубствам праваабаронца Яня Палякова. Яе заўчаснай смерці папярэднічаў здзеклівы фельетон у газеце «Беларусь сегодня», жанчына высмейвалася за тое, што асмелілася ўступіць у канфлікт з мясцовым міліцыянерам. Суд выступіў, вядома, не на яе баку.

Дагэтуль не знойдзены датычныя да зверскага забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай.

Дагэтуль невядомыя абставіны знікнення тэлеаператара Змітра Завадскага, а таксама іншых зніклых. Злачынствы не раскрыты. Аляксандр Лукашэнка, кажучы пра здарэнне ў пасольстве Расіі, завершыў сваю тыраду словамі пра тое, што «адказнасці мы з сябе не здымаем».

Што ж, улада павінна несці адказнасць і за ўсё пералічанае вышэй. Яна вінаватая прынамсі ў стварэнні атмасферы канфрантацыі і страху ў краіне.

Міжволі ўспомніў апавяданне майго бацькі з яго літаратурнай спадчыны — «Неверагодная смерць». У яго аснове рэальны эпізод з бацькавага партызанскага юнацтва. Некалькі партызанаў зайшлі ў вясковую хату і ўбачылі, што там ідзе развітанне з нябожчыкам. Першая думка была — хто забіў? Немцы? Паліцаі? Нечакана аказалася, што чалавек проста памёр ад старасці. Падлетка, дый ягоных крыху старэйшых баявых сяброў, якія звыклі жыць на вайне штодня побач са смерцю, з небяспекай, гэта ашаламіла.

Смерць нашага калегі, зразумела, зусім іншы выпадак. Ён вымагае самага дасканалага расследавання. Але адчуванне такое, што вайна — псіхалагічна — усё яшчэ не скончылася.

Смерць вядомай асобы мы нярэдка ўспрымаем у першую чаргу не як чалавечую трагедыю, але як аргумент у бясконцай спрэчцы паміж рознымі бакамі.

Безумоўна, кожны лічыць свае перакананні і каштоўнасці самымі важнымі ў свеце. Але няма нічога больш каштоўнага, чым жыццё чалавека.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш9

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

У Жодзіне развялося шмат варон, жыхары б'юць трывогу. Ці сапраўды варта непакоіцца?1

Ахвяру аднаго з найбольш вядомых серыйных забойцаў ідэнтыфікавалі праз паўстагоддзя

16‑гадовая беларуска скарае шахматныя вяршыні ў Польшчы2

У Іране загінуў камандзір падраздзялення КВІР, якое займалася задушэннем пратэстаў6

«Гісторыя поўная нечаканасцяў, і не ўсе яны непрыемныя». Пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце паразважала пра ВКЛ, Беларусь і Расію22

Махляры для атрымання грошай без пары «пахавалі» самую старую чарапаху ў свеце

Чаму людзі паўстагоддзя не лёталі да Месяца?8

10% кватэр у Мінску ў сакавіку набылі расіяне14

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш9

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць