Грамадства

Актывісты антыатамнага руху ў Беларусі адпушчаны на волю

Два затрыманыя 23 верасня ў Мінску актывісты антыатамнага руху Беларусі Аляксандр Ярашэвіч і Алена Дубовік адпушчаны на волю.

Як паведаміў Ярашэвіч, сёння раніцай у кватэру, дзе ён жыве, з’явіліся супрацоўнікі міліцыі. Яны правялі агляд памяшкання, дапыталі Ярашэвіча і яго сяброўку Алену Дубовік наконт дачынення да нападу на расійскае пасольства, забралі камп’ютар, флэш-накапляльнікі і павезлі абодвух ва ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Мінска. Паводле слоў Ярашэвіча, там іх дапыталі ў якасці сведак на прадмет таго, што ім вядома пра акцыю супраць ваенных вучэнняў, якая адбылася ў Мінску 19 верасня 2009 года. «Я растлумачыў, што мяне ў той дзень у Мінску не было, я ездзіў да бацькоў, таму нічога сказаць не магу», — адзначыў Ярашэвіч.

Пасля допыту ва ўпраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Ярашэвіча і Дубовік даставілі ў Цэнтральнае РУУС, дзе актывісты таксама былі дапытаны ў якасці сведак па факце згаданага інцыдэнту. «Дазнавальніка яшчэ таксама чамусьці цікавіла, ці ездзіў я на слуханні па беларускай АЭС у Астравец, ці ведаю я Уладзіміра Валодзіна з Беларускай партыі „Зялёныя“, ці наведваю сайты belarus.indymedia.org і belarus.avtonom.org, гэта значыць такія пытанні, якія непасрэдна да акцыі, што цікавіла міліцыю, дачынення не маюць», — адзначыў Ярашэвіч. Паводле яго слоў, пасля складання пратаколаў допытаў ён і Алена Дубовік вечарам былі адпушчаны.

Журналіст Аляксандр Ярашэвіч працуе ў інфармацыйна-выдавецкім агенцтве «ПастМедыя». Акрамя таго, ён быў членам інфармацыйнай групы, якая займаецца каардынацыяй паміж сваякамі і сябрамі анархістаў і эколагаў, затрыманых паводле падазрэння ў дачыненні да інцыдэнтаў каля пасольства Расіі ў Мінску і Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.

Каментары

Цяпер чытаюць

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?7

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы ўпершыню ў гісторыі знішчылі капітальны мост дронамі. Авіяўдары і «хаймарсы» раней былі бяссільныя4

9 краін, якія варта наведаць беларусам у гэтым годзе. Парады ад падарожніка5

Сетка кавярняў выпусціла кубачкі пад Год беларускай жанчыны. Але абышлася без беларусак10

«Пахавальныя вянкі». Улады Гродна спыталі гараджан пра аркі на галоўнай вуліцы. Больш за 1000 каментароў — і амаль усе супраць9

У Мінску з'явяцца новыя правілы для шэрынгавых самакатаў і ровараў

Самая папулярная мадэль аўтамабіля «Белджы» будзе мадэрнізаваная

У расійскім МЗС назвалі блакаванне беларускіх прапагандыстаў у ютубе «варварствам»11

Венгрыя і Расія ў канцы мінулага года ўзгаднілі 12 пунктаў далейшага збліжэння6

Назвалі імя магчымага стваральніка біткойна7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?7

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць