Эканоміка11

Краіны Мытнага саюза маюць намер дамовіцца аб зніжэнні пошлін на харчаванне

Краіны Мытнага саюза абмяркоўваюць зніжэнне імпартных пошлін на асноўныя харчовыя тавары. Як перадае РІА Новости, пра гэта ў Астане 27 верасня паведаміла кіраўнік Мінэканамразвіцця Казахстана Жанар Айтжанава.

«У межах Камісіі Мытнага саюза будзе разглядацца на найбліжэйшым пасяджэнні пытанне аб часовым зніжэнні імпартных мытных пошлін для трох краін на асноўныя харчовыя тавары», — сказала Айтжанава падчас пасяджэння ўрада краіны.

«Цяпер мы разам з нашымі партнёрамі адпрацоўваем, на якія менавіта віды прадукцыі, па якіх ёсць вялікая імпартная залежнасць трох краін, пошліны будуць зніжацца, і на найбліжэйшым пасяджэнні ў сярэдзіне кастрычніка, мы спадзяемся, рашэнне будзе прынята», — заявіла міністр.

Тым часам урад Казахстана прыняў рашэнне аб забароне экспарту алею і грэцкіх круп, паведаміў на пасяджэнні ўрада кіраўнік Мінсельгаса Акылбек Курышбаеў. «Прапрацавана пытанне аб увядзенні часовай забароны на вываз за межы рэспублікі ўсіх відаў алею, а таксама насення алейных культур, за выключэннем лёну і рапсу», — сказаў ён.

Са свайго боку Жанар Айтжанава дадала, што «распрацаваны праекты ўрадавых рашэнняў, якімі прадугледжваецца ўвядзенне часовай забароны на вываз насення для вытворчасці алею і грэцкіх круп». Яна растлумачыла такія меры тым, што «зніжэнне валавога збору алейных культур у асноўных краінах-экспарцёрах можа стаць перадумовай для адтоку сыравіны і ўзнікнення яго дэфіцыту і, адпаведна, росту цэн на гатовую прадукцыю».

Як паведамлялася раней, рашэннем урада Беларусі з 15 верасня 2010 года па 15 сакавіка 2011 года ўведзена забарона на экспарт насення рапсу, алею рапсу і лёну.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!1

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

«Пазнаёмілася з дзядулем з Англіі». Юная гамяльчанка ўжо 6 гадоў адпраўляе і атрымлівае паштоўкі з іншых краін1

Галоўчанка загаварыў пра перспектыўнасць валюты БРІКС1

Ціханоўская сустрэлася з Мелоні17

«Напэўна, горш не будзе». Лукашэнка вынайшаў спосаб, як збіраць вялікія ўраджаі на пяску15

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку24

Падземны пераход пад галоўным скрыжаваннем Мінска ўтрымліваюць падпоркамі. Ці ёсць тут небяспека для людзей?

Прызналі «экстрэмісцкай» кнігу з успамінамі экс-супрацоўніка НКВД, арыштаванага ў 1937 годзе6

«Ваша звычка есці макароны як гарнір…» Што шакуе італьянца ў Беларусі22

УСУ нанеслі ўдар па заводзе «Крэмній Эл» у суседнім з Беларуссю Бранску6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!1

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць