Спорт55

Моцныя духам

Беларускія баскетбалісткі – чацвёртыя ў свеце!

Зборная Беларусі прайграла ў матчы за бронзавыя медалі камандзе Іспаніі на чэмпіянаце свету па баскетболе з лікам 68:77 (15:28, 19:13, 19:21, 15:15) і заняла 4-е месца.

Першая чвэрць была абсалютна правальнай для беларусак, нашы саступалі мінус 13, другую чвэрць падапечныя Анатоля Буяльскага выйгралі +6, а ў трэцяй

скарацілі адставанне да мінус 1 (45:46)¸

але дастаць так і не змаглі: іспанкі хуценька ўзялі сябе ў рукі.

Беларускі змагаліся да апошняга да апошніх секундаў, але, відаць, суботні паядынак з чэшкамі і суддзямі забраў забагата фізічных і маральных сілаў.

4-е месца на чэмпіянаце свету — вялікі поспех беларускіх дзяўчат,

што дэбютавалі на сусветным першынстве. Беларускі пакінулі за сабой моцныя каманды Аўстраліі і Расіі і само сабой прэтэндуюць на званне найлепшай каманды Беларусі 2010 года. Дый беларускі сталі сталі адкрыццём чэмпіянату свету.

Цікавасць да баскетбола ў гэтыя дні вырасла ў Беларусі ў разы, і паказальна тое, што матэрыялы пятніцы і суботы пра матчы беларусак былі самымі чытанымі ў нас на сайце.

Самалёт з беларускай зборнай - Наталля Ануфрыенка, Святлана Валько, Анастасія Верамеенка, Вікторыя Гаспер, Юлія Дурэйка, Марына Крэс, Алена Леўчанка, Таццяна Ліхтаровіч, Наталля Марчанка, Аляксандра Тарасава, Таццяна Троіна, Наталля Трафімава, галоўны трэнер Анатоль Буяльскі —

прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» ў панядзелак, у 16:30 (рэйс з Вены).

Каментары5

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць