Улада66

Мілінкевіч: Людзі хочуць пераменаў, але разумеюць, што рэальнага падліку галасоў не будзе

Лідэр руху «За Свабоду», былы адзіны кандыдат у прэзідэнты, а цяпер сябра некалькіх ініцыятыўных груп, лічыць, што палітычнай лібералізацыі ў краіне не адбылося.

«Ежедневник» папрасіў Аляксандр Мілінкевіча параўнаць пачатак выбарчых кампаніяў 2006-га і 2010 гадоў.

«У Мінску ўсё значна ліберальней, проста разгул дэмакратыі: дзе хочаш, там і збірай подпісы, ніхто не замінае. А ў раёнах ідуць вельмі моцныя рэпрэсіі. Прыязджаюць людзі, напрыклад, з Астраўца, і кажуць, што там тых, хто не падпісаўся за Лукашэнку, выклікае начальнік. Пытае: маўляў, як гэта ты дзяржаву не падтрымліваеш? Вось такая розніца «, — распавёў палітык.

Цяперашняя лібералізацыя, на думку Мілінкевіча, распаўсюджваецца толькі на сталіцу і зробленая выключна для міжнароднай супольнасці: «Раней былі рэпрэсіі ўсюды, зараз у сталіцы для АБСЕ і іншых ствараецца лагодны малюнак. Я не думаю, што выбары пройдуць сапраўды лепш. Бо для мяне крытэр адзін — лічым галасы разам або не лічым. Што тычыцца людзей, то настрой такі: большасць тых, хто падпісаўся, кажа, што, маўляў, мы не ведаем гэтых (апазіцыйных) кандыдатаў, але краіне патрэбныя перамены. Людзі хочуць пераменаў. Нават тыя, хто падтрымлівае Лукашэнку. Хоць большасць разумее, што рэальнага падліку галасоў не будзе,

але ўсё ж кажуць дзякуй за тое, што мы ёсць. Хоць бы ёсць выбар.

Але гэта рэакцыя мінскіх пікетаў. Калі паеду ў рэгіёны — убачу, што адбываецца там. Улада будзе паказваць, што ёсць лібералізацыя. Яны выканаюць абяцанні, падпусцяць бліжэй, чым на 10 метраў, назіральнікаў. Я лічу, што ніхто не павінен купляцца на гульню ў палітыку. Павінна быць сапраўдная канкурэнцыя. Гэта вельмі трэба краіне, а не апазіцыі або Мілінкевічу».

А парушэнні проста так пакідаць нельга: «Калі ёсць парушэнні, то абавязкова трэба іх адзначаць: заяўляць ў ЦВК, звяртацца ў прэсу, да назіральнікаў. Мы не можам хадзіць на прывязі. Маўчаць з гэтай нагоды нельга. У рэгіёнах, дзе ўсе лёгка праглядаецца і караецца, людзі баяцца актыўна падпісвацца за альтэрнатыўных кандыдатаў. Там страх «, — канстатаваў Мілінкевіч.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так13

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Усе навіны →
Усе навіны

«Калгас у краіне ва ўсім. Чаму тут павінна быць выключэнне?» Беларусаў абурылі туалетныя кубачкі з мылам на чыгунцы13

У пагоні за экалагічнасцю ў Францыі пачалі будаваць з утрамбаванай зямлі8

Адзін з каналаў Мікіты Мелказёрава адрадзіў Івулін9

Ці даваць Колю Лукашэнку дадатковую стыпендыю, будзе вырашаць яго маці і нявестка Ганна Сялук24

Міжнароднае энергетычнае агенцтва прапанавала грунтоўна залезці ў нафтавыя рэзервы1

Памёр Валерый Сацукевіч

Сербская авіякампанія зноў стала лётаць у Расію праз Беларусь4

Дураў праз абвал кошту Telegram страціў дзве траціны свайго багацця10

У топ мільярдэраў ад Forbes увайшоў грамадзянін Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так13

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць