Здарэнні11

Думала, што эратычная гульня. Аказалася - абрабаванне

А пачалося ўсё ў грамадскай лазні. Два мужыкі, як бывае, разгаварыліся, выпілі піва. Высветлілася, што адзін з іх прыехаў у Віцебск з іншага горада, сумна яму. Жыхар абласнога цэнтра паабяцаў абавязкова пазнаёміць госця старажытнага горада са сваёй суседкай.

Такім чынам мужчыны (назавём нашых герояў Барысам і Ігарам) хутка апынуліся дома ў апошняга, дзе і выпівалі. Потым у кампаніі з’явілася і суседка гаспадара кватэры — Паліна. Яна, дарэчы, гандлюе на адным з рынкаў горада.

Жанчына напрыканцы застолля запрасіла Барыса ў сваю кватэру, каб працягнуць прыемнае знаёмства за кавай. Глядзелі тэлевізар, жартавалі, фліртавалі…

Госць раптам узяў жанчыну на рукі і панёс у спальню.

Безумоўна, не для таго, каб разам пачытаць вершы Пушкіна. Але хто яго ведае?.. Паклаў жанчыну на ложак (на жывот), загнуў рукі за спіну, звязаў іх вяроўкай (Эмануэль — гераіня з фільма для дарослых, напэўна, магла б і пазайздросціць фантазіі мужыка), потым звязаў і ногі.

Жанчына, верагодна, была шчыра ўпэўненая ў тым, што ўсё гэта робіцца, каб разыграць нейкую эратычную гульню. Таму і не аказвала супраціўлення.

А потым… «Казанова» запатрабаваў, каб жанчына сказала яму, дзе хавае грошы і ювелірныя вырабы. Так і не дачакаўшыся адказу, зняў са сваёй новай знаёмай упрыгажэнні, якія былі на ёй. Потым пачаў шукаць у кватэры каштоўнасці. Знайшоў грошы і адзенне, якое гандлярка планавала прадаць на рынку. А потым… Мужчына так і не развязаў няшчасную, ды і пайшоў.

Як паведаміў памочнік пракурора Першамайскага раёна Віцебска Сяргей Будрэвіч, зламысніка злавілі. Высветлілася, што раней ён ужо быў судзімы. За новы крымінальны ўчынак ён можа быць пазбаўлены волі тэрмінам да шасці гадоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё4

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць