Каханне і сэкс2424

Прастытуткі: чаму яны нам агідныя?

Мала ў свеце прафесій, якія прайшлі б такі звілісты і цяжкі шлях. Ад абагаўлення святых істотаў да паўсюднай пагарды.

Мала ў свеце прафесій, якія прайшлі б такі звілісты і цяжкі шлях. Ад абагаўлення святых істотаў да паўсюднай пагарды.

Жрыцы кахання — іх рэлігійнае прызначэнне да гэтага часу захавалася ў іранічным вызначэнні, дадзеным гэтым адкрыта апранутым, вульгарна нафарбаваным і бесцырымонна сябе паводзячым прафесіяналкам вялікага сэксу.

Але прастытуткі — зусім не цэнтр сусветнага зла, як і не ўвасаблялі яны ніколі боскую таямніцу.

Ці ведаеце вы, што ў Старажытным Егіпце, Індыі, Кітаі, Ізраілі, Старажытнай Грэцыі пры храмах абавязкова служылі жанчыны шляхетнага, а часам і царскага паходжання? Любошчы з імі прыраўноўвалася да ахвяры багам, і тое было даступна толькі абраным. Гэтыя жанчыны былі выдатна адукаваныя, рознабакова развітыя, выдатна спявалі і танцавалі. Яны з’яўляліся элітай тагачаснага грамадства, прычым — самай яе верхавінай.

Ці не адтуль пайшла агульнасусветная жаночая нянавісць да прастытутак, агульнапланетарнае іх асуджэнне ў традыцыйным жаночым грамадстве, дзе дрэнна хаваецца пагарда і чорная нянавісць да іх?
Вядома: гэтая «намаляваная сучка» робіць тое ж самае, што ты вымушаная рабіць кожную ноч з набрыдлым мужам. Толькі табе — кухталі, а ёй — гонар і павага.

Як бы тое ні было, са знікненнем старажытных цывілізацый закацілася і слава прастытуткі. Пачаўся яе доўгі і цяжкі шлях ад публічных дамоў да дзяжурства на трасах.

Чамусьці лічыцца, што прастытуткі толькі тое і рабілі, што маральна разбэшчвалі грамадства і паніжалі ўзровень грамадскай маральнасці, адрывалі мужыкоў ад хаты і збівалі іх з сапраўднага шляху. Напэўна, гэта менавіта нашчадкі тых жанчын, што адкрыта зайздросцілі вясталкам, працягвалі свой высокамаральны наступ на прадстаўніц свабоднай прафесіі.

А прастытуткі паміж тым рабілі сваю справу. І не толькі забаўлялі чужых мужоў.
Вялікая франузская спявачка Эдыт Піяф была выхаваная ў публічным доме прастытуткамі. Вялікі Мапасан стаў адным з самых тонкіх псіхолагаў сусветнай культуры дзякуючы цесным зносінам з працаўніцамі вольнага сэксу. Першымі, хто даваў адпор захопнікам ў любой краіне, адмаўляючыся абслугоўваць варожых салдат, былі прастытуткі. Часам адзінымі, у каго маглі знайсці прытулак гнаныя і праклятыя, тыя, каго пераследвалі і асуджалі, былі гэтыя чуллівыя жанчыны. Таму што лепш за іншых ведаюць, як гэта — быць адкінутым грамадствам.

Вядома, сёння прастытуткі ўжо не тыя. Іх сёння ўзялі ў абарот. Жорсткія і бесчалавечныя сутэнёры (куды да іх старамодным мадам, якія трымаюць ўтульныя публічныя дамы!), нахабныя кліенты, пастаўленыя на шырокую нагу каналы пастаўкі нічога не падазраючых дзяўчынак у страшныя публічныя дамы ўбогіх гарадскіх ускраін…

А грамадства грэбліва пазірае на гэтых худзенькіх, спітых дзяўчынак, вымушаных цягацца ля начных трас у трагічнай надзеі на нямытага і стомленага кліента…

Напэўна, сёння ваяўнічыя хатнія гаспадыні могуць быць задаволеныя. Прастытутка канчаткова стала ізгоем.
Яна назаўжды ператварылася ў сацыяльны адкід. Цяпер ні ў каго не падымецца рука пашкадаваць, прытуліць, і ўжо тым больш знайсці боскі пачатак у прастытуткі.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё4

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць