Каханне і сэкс55

Цалавацца не нацалавацца!

Цікавосткі аб пацалунках.

1. У Кнігу рэкордаў Гінэса патрапіў амерыканец Альфрэд Вальфрам, які ў 1990 годзе за 8 гадзін пацалаваў 8001 чалавека.

2. Самы масавы пацалунак свету адбыўся 1 верасня 2008 года ў горадзе Тузла ў Босніі, калі зліліся вуснамі 6980 пар.

3. Самы масавы пацалунак паблізу Беларусі быў зафіксаваны ва украінскім Луганску 14 лютага 2002 г., пры гэтым цалаваліся 2745 чалавек.

4. Амерыканскія навукоўцы лічаць, што пацалунак з’яўляецца добрай прафілактыкай для нашага імунітэту, паколькі дзякуючы яму людзі абменьваюцца бактэрыямі. Іх не настолькі шмат, каб заразіць партнёра якой-небудзь інфекцыяй, але дастаткова для выпрацоўкі антыцелаў.

5. Паводле высноваў медыкаў, пацалунак працягласцю не менш за 3 хвіліны дастаўляе задавальненне, пачашчае пульс і з’яўляецца выдатнай прафілактыкай вегетосасудзістай дыстаніі.

6. Калі раніцай вы падарыце партнёру тры кароткачасовых пацалункі, прыкладна па 30 секунд кожны, лічыце, што добры настрой, насычэнне мозгу кіслародам для актыўнай разумовай дзейнасці і абарона скуры ад маршчын вам забяспечаны.

7. Гарачыя працяглыя пацалункі дапамогуць спаліць 150 калорый, пры гэтым задзейнічана 29 асобных мускулаў, гэтак жа, як і пры забегу на 1 кіламетр.

8. У 1990 годзе прафесар Тоні Плантам з Пітсбургскага універсітэта ў Амерыцы даказаў, што каманду да палавога паспявання дае мозг, але толькі тады, калі ў адзін з яго аддзелаў, гіпаталамус, паступае адмысловы бялок, які выпрацоўваецца дзякуючы гену Кисва. У перакладзе з ангельскай «kiss» азначае пацалунак. Такім чынам, хутчэй сталеюць тыя падлеткі, якія раней пачынаюць цалавацца.

9. Гэты працэс адбываецца і ў сталым узросце, таму ў сямейных пар, якія цалуюцца 10 раз у дзень, працягласць актыўнага сэксуальнага жыцця павялічваецца на 5 гадоў.

Адсюль выснова: чым больш вы цалуецеся, тым лепш для вашага здароўя!

Каментары5

Цяпер чытаюць

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў6

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў

Усе навіны →
Усе навіны

У Латвіі рэзка павялічыўся збожжавы транзіт з Беларусі. За дзевяць месяцаў у 913 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год12

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9518

Жанчына спрабавала патаемна правезці ў Беларусь пяць экзатычных яшчарак1

Заява Трампа аб перайменаванні штучнага інтэлекту выклікала бум інтэрнэт-даменаў у Славеніі1

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN13

Стваламазгавы імплант упершыню паставілі беларускаму дзіцяці. Хлопчык нарадзіўся цалкам глухім2

У Францыі пратэстуюць школьнікі. Затрыманыя больш за 160 чалавек11

У Мінску з'явіўся таямнічы тралейбус, для праезду ў якім патрэбныя два талончыкі5

Лукашэнка думае прапанаваць ЗША будаўніцтва азотнага камбіната23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў6

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць