Кіно22

Кікабідзэ пра расейцаў: «Не хачу такіх сяброў»

У Мінск прыляцеў ганаровы госць кінафестывалю «Лістапад» Вахтанг Кікабідзэ.

У Мінск прыляцеў ганаровы госць кінафестывалю «Лістапад» Вахтанг Кікабідзэ.

Акцёр і спявак не быў у нашай краіне ўжо сем гадоў. «Часта прыязджаў сюды ў часы «серпа і молота». У Грузіі надта ўзрадаваліся, што я еду ў Беларусь. Мінск не пазнаў. Змяніўся ў лепшы бок».

«Калі праводзіцца [кінафестываль] — значыцца тут жыццё наладжваецца». І ўпэўнены, што родная Грузія адродзіцца. «У расейцаў ёсць добрае слова — «прорвёмся».

Акцёр не ў захапленні ад сучаснага кіно. Адзначае, што італьянскае для яго

Вахтанг Кікабідзэ — савецкі і грузінскі спявак, акцёр, сцэнарыст, рэжысёр. Зняўся ў фільмах «Міміно», «ТАСС упаўнаважаны заявіць», «Каралева», «Дзюма на Каўказе», «Мужычыны і ўсе астатнія» і іншых.

ўвогуле знікла. «На тэрыторыі былога Савецкага Саюза дэградуе кінамастацтва. З’явілася шмат прыватных студый. З’яўляюцца людзі, якія лічаць, што ведаюць кіно лепш за прафесіяналаў.

Культуру транслююць фінансы. Упэўнены, што ў вас тое самае».

Скардзіцца таксама, што «пісьменнікі цудоўныя ёсць, а вось сцэнарыстаў няма».

Пракаментаваў акцёр і сваю адмову прыняць ад Дзмітрыя Мядзведзева расейскі Ордэн Сяброўства ў жніўні 2008-га. «Я не думаў, што будзе такі ажыятаж. Мой бацька загінуў за гэтую [расейскую] армію пад Керччу… Я тады ехаў адпачываць у Батумі, а мне патэлефанавалі, каб вяртаўся. У гэты час, як мне хацелі ўручыць ордэн, сябры прыходзяць і страляюць. Я сказаў, што не хачу такіх сяброў». Але паведаміў, што новы сцэнарый напісаў усё-ткі па-расейску.

«Палітыкі забываюць, што тут [на зямлі] — часова. А іх праўнукам сорамна будзе сваё прозвішча называць»,

— пракаментаваў Кікабідзэ пытанне наконт дыктатуры ў Беларусі.

Кінафестываль «Лістапад» распачынаецца заўтра. Працягнецца ён да 12 лістапада. На ўрачыстасці запрошаны госці больш як з пяцідзесяці краін. Сярод іх

італьянская актрыса Арнэла Муці, балканскі рэжысёр Эмір Кустурыца, украінскі акцёр Багдан Ступка.

Падрабязней пазнаёміцца з праграмай кінафестывалю і яго ўдзельнікамі можна тут.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША8

Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?9

Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі3

У Беларусі абнавілі публічную кадастравую карту

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны54

Акадэмію навук чакаюць вялікія змены3

Расіяне ўдарылі па парку ў Харкаўскай вобласці. Пяцёра загінулых, у тым ліку немаўля ў вазку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць