Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

Чакайма саміту крывых усьмешак!

Беларуская дзяржаўная прэса не адзін месяц званіла, што юбілейную сустрэчу кіраўнікоў Садружнасьці будзе прымаць горад-герой Менск. Лішні раз даводзілі, што ў нас тут не балота ізаляцыі, як паклёпнічаюць ворагі, а буйны цэнтар міжнароднай палітыкі.

Мой папярэдні камэнтар у блогу выклікаў нечаканую дыскусію. Зь яе вынікае, што народ канчаткова заблыталі ў пытаньні пра чарговы саміт СНД.

Таму варта патлумачыць сытуацыю.

Беларуская дзяржаўная прэса не адзін месяц званіла, што юбілейную сустрэчу кіраўнікоў Садружнасьці будзе прымаць горад-герой Менск. Лішні раз даводзілі, што ў нас тут не балота ізаляцыі, як паклёпнічаюць ворагі, а буйны цэнтар міжнароднай палітыкі.

Натуральна, увага не завастралася на тым, што гонарам прымаць мерапрыемства цяперашняе кіраўніцтва фактычна абавязанае белавескаму зубру Шушкевічу. Беларусь жа выбралі гаспадыняй форуму на знак таго, што менавіта тут 15 гадоў таму "развалілі Саюз".

Як бачым, нагода для ўрачыстасьці сумнеўная. Мала таго што нашае начальства раз-пораз шкадуе аб той "найвялікшай геапалітычнай трагедыі 20-га стагодзьдзя", дык жа і сёньняшні каматозны стан СНД ня надта натхняе на сьвяткаваньне.

Дарэчы, і эпітэт "юбілейны" ў дачыненьні да саміту, які плянаваўся на 17 кастрычніка, падаецца нацяжкай. Бо, па-першае, Саюз развалілі аж у сьнежні. А па-другое, клясычнымі юбілеямі лічацца даты, кратныя 50.

Ці дажыве хоць да першага паўнавартаснага юбілею СНД — пытаньне зусім не відавочнае.

Але гэта ўсё так, à propos.

Факт тое, што беларускае кіраўніцтва рыхтавалася з энтузіязмам. Яшчэ 11 студзеня (!) Аляксандар Лукашэнка, ладзячы нараду, загадаў "зрабіць усё належнае дзеля таго, каб годна правесьці гэтае мерапрыемства".

Але потым пачаліся вялікія праблемы ў дачыненьнях з Масквою. Беларускі афіцыйны кіраўнік на прэсавай канфэрэнцыі 29 верасьня выказаўся без эківокаў. А вось Крэмль, мусіць, вырашыў дзейнічаць бяз шуму і пылу.

Празь лічаныя дні Пуцін і Назарбаеў выказаліся за тое, каб адсунуць саміт пад маркай непадрыхтаванасьці. Аналітыкі сышліся на вэрсіі пра помсту Крамля. Хаця дзеля справядлівасьці варта дадаць, што мог паўплываць і канфлікт з Грузіяй: у ягоны разгар цяжка было б уявіць Пуціна і Саакашвілі за адным сталом.

Зрэшты, вуснамі Аляксея Малашэнкі, экспэрта Маскоўскага цэнтра Карнэгі, было сказана адкрытым тэкстам, што "гэта наш адказ Лукашэнку".

Масква ведала, як зачапіць амбіцыі беларускага кіраўніка! Адметна, што той нават у казённа-аптымістычным антуражы "Дажынак" не ўтрымаўся ад саркастычнае рэплікі, што "асобныя дзяржавы ў СНД лічаць сябе дзяржавамі першага гатунку. Так рабіць нельга". Але дадаў, што Беларусь гатовая прыняць саміт "у любым месцы Беларусі".

Неўзабаве, нібы дражнячыся, маскоўскае выданьне "Время новостей" надрукавала артыкул пад назвай "Месца сустрэчы зьмяніць можна". Іначай кажучы, Масква зрабіла яшчэ адзін інфармацыйны ўдар, пусьціўшы пагалоску, што форум могуць зладзіць ня толькі ў іншы час, але і ў іншай краіне — Казахстане. Маўляў, ён таксама спрычыніўся 15 гадоў таму да афармленьня Садружнасьці.

І хаця праз колькі дзён выканаўчы сакратар СНД Рушайла трохі ўлагодзіў сытуацыю заявай пра тое, што мерапрыемства пройдзе найхутчэй усё ж у беларускай сталіцы, — відавочна, што гаспадарам сапсавалі ўсю маліну.

Але ж зьбірацца трэба. Так што чакайма саміту крывых усьмешак!

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць