Грамадства55

У машыну Анжалікі Борыс падкінулі наркотыкі

Дзяржаўны мытны камітэт заявіў, што гэта гераін, а кіраўнік Гарадзенскае рэгіянальнае мытні вызначыў яго як амфэтамін. На думку польскае прэсы, беларускія спэцслужбы бяруць на ўзбраеньне нізкія мэтады змаганьня зь іншадумцамі, а саму Борыс імкнуцца выштурхнуць у эміграцыю.

Гарадзенская рэгіянальная мытня ў аўторак завяла крымінальную справу аб кантрабандзе наркотыкаў. Гаворка ідзе пра пакецікі зь белым парашком, знойдзеныя ў аўтамабілі, якім ехала непрызнаная старшыня Саюзу палякаў Анжаліка Борыс 29 кастрычніка. Экспэрты выявілі, што ў пакетах знаходзілася наркатычнае рэчыва. "Пакуль невядома, што гэта за наркотыкі. Спачатку казалі, што гераін, потым – амфэтамін, потым — гашыш, — паведаміў прэс-цэнтру “Хартыі’97” польскі актывіст Анджэй Пачобут. — У любым выпадку, я думаю, што яны не затым падкінулі гэтыя пакеты ў машыну Анжалікі Борыс, каб потым паведаміць, што там пральны парашок", – кажа ён.

Паводле паведамленьня Дзяржаўнага мытнага камітэту, гэта гераін. Тады як кіраўнік Гарадзенскае рэгіянальнае мытні сёньня сказаў польскім журналістам, што гэта амфэтамін.

Пакуль Борыс мае праходзіць па справе як сьведка. Аднак аўтамабіль, у якім былі знойдзеныя наркотыкі, мытнікі дагэтуль не вярнулі.

"Гэта звычайная правакацыя, — абураецца Борыс. — На мяжы нас вельмі доўга правяралі, а потым "раптам" знайшлі ў люстэрку задняга віду тры маленькія пакуначкі зь нейкім парашком. Пакеты былі загорнутыя ў белую вельмі чыстую марлю. Але ў гэты дзень ішоў дождж! Калі б пакеты ляжалі там раней, тканіна абавязкова б выпацкалася. Я ўпэўненая, што гэтыя пакеты былі нам падкінутыя. Нас пратрымалі на мяжы аж 10 гадзін. Спачатку падверглі асабістаму надгляду, затым адвезьлі ў псіхдыспансэр, бралі кроў на аналіз. У Горадню нас везлі пад канвоем. Гэта былі людзі ў цывільным, якія адмаўляліся назваць сябе. Гэта мае на мэце запалохаць актывістаў-палякаў", — заявіла Анжаліка Борыс.

За рулём у машыне быў польскі актывіст Анджэй Лісоўскі, зь імі ехала яшчэ Тарэса Сілівончык. Аўтамабіль “Аўдзі” належыць Лісоўскаму.

У Вільні Борыс брала ўдзел у паседжаньні Эўрапейскага саюзу польскіх арганізацыяў. Гэта ня першае затрыманьне спн.Борыс.

У Польшчы ўзьнялася хваля абурэньня. На думку польскае прэсы, беларускія спэцслужбы бяруць на ўзбраеньне нізкія мэтады змаганьня зь іншадумцамі, а саму Борыс імкнуцца выштурхнуць у эміграцыю.

Каментары5

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць