Грамадства

Намесніку старшыні МФ вынесена папярэджанне

Намесніку старшыні міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт"21-гадоваму Алесю Кіркевічу вынесена папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Гродзенская пракуратура 18 лістапада папярэдзіла актывіста, што ў выпадку працягу дзейнасці ад імя «Маладога фронту» ён будзе прыцягнуты да адказнасці па артыкуле 193–1 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Як паведаміў лідар арганізацыі Зміцер Дашкевіч, папярэджанне Кіркевічу было вынесенае па факце заявы, якую пад прымусам супрацоўнікаў спецслужб напісала маці аднаго з актывістаў гродзенскага аддзялення арганізацыі.

«Некалькі дзён таму на працу да маці нашага актывіста Тамаша Прыхода прыйшлі супрацоўнікі КДБ і, пагражаючы ёй і сыну праблемамі, прымусілі напісаць заяву на Кіркевіча — быццам бы той уцягвае непаўнагадовых у „незаконную“ дзейнасць. У пракуратуры з Кіркевіча хацелі ўзяць абавязацельства не займацца больш „Маладым фронтам“ і, маўляў, не ўцягваць моладзь у незаконныя фарміраванні. Ён такія абавязацельствы падпісваць адмовіўся, бо не лічыць сваю дзейнасць супрацьзаконнай», — паведаміў Дашкевіч.

«Відавочна, што Лукашэнка не можа спадзявацца на падтрымку моладзі, і таму мы як і перад выбарамі 2006 года пачынаем сустракацца з пераследам паводле артыкула 193–1. 19 снежня мы мусім спыніць развіццё гэтай мазаічнай псіхапатыі ў нашай краіне», — заявіў Дашкевіч.

Нагадаем, артыкул 193–1 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Грамадскасць і праваабаронцы лічаць, што ён не адпавядае Канстытуцыі, і патрабуюць выдалення яго з Крымінальнага кодэкса. Кампанія «Стоп 193–1» стартавала вясной 2009 года. У яе межах актывісты НДА дасылалі адозвы ў парламент, Генпракуратуру і іншыя дзяржорганы з патрабаваннем ліквідаваць артыкул 193–1 КК. Акрамя таго, у інтэрнэце былі размешчаныя тэматычныя мультфільмы, у Мінску было арганізавана сімвалічнае шэсце «незарэгістраванай арганізацыі Дзядоў Марозаў і Снягурачак».

Паводле звестак праваабаронцаў, з моманту ўвядзення ў дзеянне гэтага артыкула КК (у 2005 годзе) на яго падставе было асуджана 17 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране1

Светабнаўляецца1

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі53

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»32

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране1

Светабнаўляецца1

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць