Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1515

Забіць Дракона

Што да "скуры апазыцыянэра", то незалежны журналіст у нашай краіне хоцькі-няхоцькі ў ёй апынаецца, калі піша пра нешта болей палітызаванае, чым як выставы расьлін-сукулентаў:)

Мой папярэдні тэкст выклікаў дыскусію між двума чытачамі. Сутнасьць рэплікі Сяргея — у тым, што вось, маўляў, усе вы, журналісты, разумныя крытыкаваць апазіцыю, а каб трапілі ў ейную скуру...

Другі наведнік блогу, Wital, адказаў, на мой погляд, цалкам слушна, правёўшы рысу між палітыкай і журналістыкай. Сапраўды, кожны робіць сваю справу.

Кропкі нібыта расстаўлены, але хочацца дадаць пару слоў у якасьці лірычнай споведзі.

Прызнаюся: кожны раз, калі высьпявае нейкая крытычная ў дачыненьні да апазыцыі тэма (а падстаў, згадзіцеся, багата), — я вагаюся. Ці варта кідаць яшчэ адзін камень? Хіба мала таго, што дзяржаўная прапаганда мочыць па-чорнаму?

Але, па-першае, спадзяюся, адчуваецца розьніца між цынічным "мачылавам" у выкананьні прапагандысцкага спэцназу — і крытычным аналізам. Або, калі хочаце, публіцыстыкай, якая, кажучы трохі патэтычна, адлюстроўвае грамадзянскі боль тых, хто жадае пераменаў. Хіба ня прыкра бачыць, як тыя, хто прэтэндуе на ролю авангарда барацьбы за дэмакратыю, з усіх магчымых сцэнароў раз-пораз выбіраюць ці не найгоршы?

А па-другое, уявеце сабе, што незалежныя мэдыі сталі б гэнакім "калектыўным прапагандыстам і агітатарам" для апазыцыйных партыяў. Ухвалялі б мудрасьць і бязгрэшнасьць іх лідэраў, а ўсе паразы сьпісвалі б на падкопы ворагаў ды "цяжкія ўмовы надвор'я"...

Дарэчы, у апазыцыйным асяродзьдзі страчаюцца асобы, якія зусім сур'ёзна лічаць, што недзяржаўная прэса мусіць іх апяваць за адну толькі высакароднасьць ідэйных памкненьняў.

Дык вось, уявіце сабе, што іх мары збыліся. Чытачы б самі адвярнуліся ад такой псэўдажурналістыкі, назвалі б аўтараў або праплочанымі лісьліўцамі, або клінічнымі ідыётамі.

Ну, ня варта утрыраваць, скажаце вы. Крытыкуйце, але ведайце меру!

Добра, а хто будзе вызначаць тую меру? Увядзем пасаду Дэмакратычнага Цэнзара?

Бачыце, мы апынаемся ў заганным коле.

Згадваецца, што некалі і дэпутат Лукашэнка сябраваў з дэмакратычнымі выданьнямі. А на першай прэсавай канфэрэнцыі пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах абвесьціў, што зараз ўсе мэдыі могуць пачувацца вольнымі...

Без камэнтароў.

Што ж да "скуры апазыцыянэра", то незалежны журналіст у нашай краіне хоцькі-няхоцькі ў ёй апынаецца, калі піша пра нешта болей палітызаванае, чым як выставы расьлін-сукулентаў:) Вы самі выдатна ведаеце, як у нас ўжо "зачысьцілі" абсяг недзяржаўных мэдыяў.

Вось ў гэтым сэнсе незалежная журналістыка і апазыцыя — сапраўды ў адной лодцы. Бо каб гарантаваць цывілізаваныя ўмовы для свабоды слова ў маштабах дзяржавы, "усю сыстэму мяняць трэба", як у тым анэкдоце пра савецкага сантэхніка.

Разам з тым, у самім дэмакратычным асяродзьдзі свабода слова, плюралізм меркаваньняў, крытычнае мысьленьне мусяць культывавацца ўжо зараз. Іначай — памятаеце казку Шварца — ніколі не пашэнціць забіць Дракона.

P.S. З уласнага досьведу: менавіта Аляксандар Мілінкевіч і Анатоль Лябедзька падаюцца палітыкамі сапраўды дэмакратычнага кшталту ў дачыненьнях з прэсай. Яны не закусваюць губу і заўжды ахвотна кантактуюць з журналістамі, нават калі тыя не пяюць дыфірамбаў.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў15

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка паказала свайго новага хатняга гадаванца ФОТЫ1

У Амстэрдаме аб'явілі пра знаходжанне раней страчанай карціны Рэмбранта

«Растае снег, ідзе дождж — мы плывём»: у Віцебску новабудоўлю падтоплівае ўжо другую вясну

«Хоць нешта ў гэтым свеце павінна быць стабільным». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму ніколі не зробяць квас для прыхільнікаў ЗЛЖ7

З-за вайны ў Іране цэны на газ у Еўропе ўзляцелі амаль на 50%

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі21

Трамп: Перамовы з Іранам весці занадта позна3

Прэзідэнт Літвы падрабязна расказаў, як атрымаў траўму5

Затрымалі 27‑гадовую пінчанку, якая вербавала дзяўчат для інтым-паслуг за мяжой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў15

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць