Грамадства33

Юрый Шаўчук падтрымаў Някляева

Вядомы музыкант, лідар рок-гурту «ДДТ» Юрый Шаўчук выказаў падтрымку экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі паэту Уладзіміру Някляеву.

У асабісты блог Някляева прыйшло паведамленне ад супрацоўніка сайта ddt.ru, які ад імя Шаўчука напісаў: «Вельмі трывожыць лёс Уладзіміра Някляева, майго добрага знаёмага, і іншых апазіцыянераў, схопленых уладамі Беларусі падчас мірнай акцыі ў Мінску 19 снежня 2010 года. Малюся аб найхутчэйшым вызваленні выдатных грамадзян, сыноў цудоўнай краіны, якія шукаюць для яе дабра і святла, неабыякавых да яе будучыні. Свабоду палітзняволеным! З павагай, Юрый Шаўчук, гурт „ДДТ“, Санкт-Пецярбург, Расія».

Шаўчук і Някляеў сустракаліся ў Санкт-Пецярбургу летам 2010 года і доўга гутарылі. Някляеў падпісаў лідару «ДДТ» сваю кнігу.

Раней вядомыя расійскія і беларускія музыканты заклікалі афіцыйны Мінск адпусціць усіх затрыманых падчас акцыі пратэсту 19 снежня. Яны асудзілі «брутальны разгон, выкарыстанне сілы супраць мірных грамадзян і кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама іх далейшае затрыманне». «Пабітыя дзверы правакатарамі ад спецслужбаў не вартыя разбітых галоў! Дзеянні міліцыі маглі прывесці да забойства мірных грамадзян!» — падкрэслілі музыканты.

«Мы ганарымся людзьмі, якія адстойваюць свае правы і не баяцца адкрыта выказваць свае погляды», — гаворыцца ў адозве.

Пасланне падпісалі Сяргей Міхалок і гурт «Ляпіс Трубяцкой», Юрый Шаўчук і гурт «ДДТ», Аляксандр «Чача» Іваноў, лідар гурту «НАІВ» Іван Аляксееў, больш вядомы як NOIZE MC, гурт «Элізіум», Дзмітрый «Сід» Спірын і гурт «Тараканы!» і інш.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь31

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць