Улада33

Латвія забароніць уезд 160 беларускім службовым асобам

У аўторак урад Латвіі на закрытай частцы паседжання падтрымаў забарону на ўезд для беларускіх чыноўнікаў.

У аўторак урад Латвіі на закрытай частцы паседжання ў прынцыпе падтрымаў забарону на ўезд для беларускіх службовых асобаў, пры гэтым у сферы эканамічных санкцый Латвія заклікае ацэньваць кожны праект супрацоўніцтва асобна.

Прадстаўнік МЗС Ілзэ Юхансоне паведаміла, што ўрад зацвердзіў пазіцыю Латвіі, якую краіна зойме на нарадзе міністраў замежных справаў ЕС 31 студзеня, дзе яе будзе прадстаўляць міністр замежных справаў Гіртс Валдзіс Крыстоўскіс.

Адным з галоўных пытанняў на нарадзе будзе ўвядзенне санкцый у дачыненні да Беларусі.

Да нарады рыхтуецца рашэнне аб аднаўленні забароны на ўезд для беларускіх службовых асобаў, у тым ліку для прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, супрацоўнікаў міліцыі і журналістаў. Гаворка ідзе пра спіс прыкладна з 160 чалавек, хоць паміж краінамі ЕС яшчэ працягваюцца дыскусіі пра тых, хто будзе ў яго ўключаны.

Юхансоне пацвердзіла, што Латвія ў прынцыпе падтрымлівае забарону на ўезд у ЕС для беларускіх службовых асобаў.

«Мы ўжо неаднаразова выказвалі меркаванне, што Еўрасаюзу неабходна адрэагаваць на ўжыванне сілы пасля прэзідэнцкіх выбараў», — падкрэсліла яна, адзначыўшы недапушчальнасць затрымання апазіцыі па палітычных матывах.

Адначасова Латвія заклікае ўважліва ацэньваць тое, як ЕС працягне падтрымліваць кантакты з Беларуссю, не дапускаючы, каб пацярпела грамадства, супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і развіццё дэмакратычнага працэсу.

Каментуючы латвійскую пазіцыю адносна эканамічных санкцый супраць Беларусі, Юхансоне сказала, што не варта падтрымліваць лінейны падыход, гэта значыць, прыпыненне ўсіх праектаў супрацоўніцтва, без ацэнкі, накіраваныя яны на ўмацаванне цэнтральнага апарата або на сферу навучання.

«Варта ацэньваць кожны канкрэтны праект, каб мы з дапамогай лінейнага падыходу не пагоршылі сітуацыю», — сказала яна.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць