Спорт11

Хакейнае «Дынама» прайграла трэці матч запар

ХК «Дынама-Мінск» пацярпела тры паразы ў выязным турнэ. 26 студзеня ў Рызе падапечныя Марэка Сікоры прайгралі мясцоваму «Дынама» з лікам 3:4 (0:0, 1:3, 2:1).

Зазначым, што мінчане саступалі ў пачатку трэцяга перыяду з лікам 1:4, потым здолела скараціць лік да мінімуму, але перавесці гульню ў овертайм, на жаль, не ўдалося.

Шайбы: 1:0 — Карсумс (Спруктс, Озаліньш, 24.44). 1:1 — Фернхольм (Штумпел, 27.12 — бол.). 2:1 — Суровы (М.Рэдліх, Хартыган, 28.28 — бол.). 3:1 — Спруктс (Анкіпанс, 32.39).4:1 — Спруктс (Карсумс, 47.12). 4:2 — Сікора (Глазачаў, Касцючанак, 50.25). 4:3 — Глазачаў (Сікора, Касцючонак, 56.47 — бол.).

Мінскае «Дынама» пакуль уваходзіць у зону плей-оф, але ў «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад), якое адстае ўсяго на два пункты, на тры гульні меней.

Заходняя канферэнцыя: 1. Лакаматыў Яраслаўль — 96 (47), 2. Дынама Масква — 82 (47), 3. СКА Пецярбург — 77 (47), 4. Атлант — 75 (47), 5. Северсталь — 72 (47), 6. Дынама Рыга — 74 (50) 7. Спартак — 73 (48), 8. Дынама Мінск — 67 (50), 9. Тарпеда — 65 (47), ЦСКА — 53 (47), Віцязь — 46 (47).

«Дынама» да канца рэгулярнага чэмпіянату засталося правесці чатыры гульні, прычым усе чатыры пройдуць у Мінску.

Першы матч — 30 студзеня (нядзеля) супраць маскоўскага ЦСКА,

потым — двухтыднёвы перапынак, і заключныя гульні 16, 18 і 20 лютага.

Папярэднія два гады «Дынама» не трапляла ў плей-оф, прычым у мінулым годзе страціла нават тэарэтычныя шанцы на Кубак Гагарына за пяць тураў да фінішу.

Каментары1

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць