Грамадства55

Барыс Хамайда: «Суд даў дазвол на бел-чырвона-белы сцяг!»

Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова апраўдала апазыцыянэра, якога 3-га студзеня міліцыянты затрымалі ў цэнтры Віцебску зь бел-чырвона-белым сьцягам.

Судовы працэс над Барысам Хамайдам, на якога ў пастарунку склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаваньне, расьцягнуўся на цэлы месяц. Адразу пасьля затрыманьня 3-га студзеня судзьдзя Алена Цыганкова адмовілася разьбіраць справу апазыцыянэра і адправіла складзены міліцыянтамі пратакол на дапрацоўку. Бо яны не пазначылі, што за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў ён быў затрыманы ўжо не ўпершыню.

25-га студзеня Барыс Хамайда быў зноў выкліканы ў Чыгуначны райсуд. Ён некалькі разоў заяўляў адвод судзьдзі, якая схілялася да таго, што дзеяньні апазыцыянэра незаконныя. Урэшце спадар Хамайда ўвогуле адмовіўся даваць паказаньні, і Алена Цыганкова заявіла, што ў такім разе вымушана грунтавацца толькі на паказаньнях сьведкаў — міліцыянтаў, якія праводзілі затрыманьні.

Але 4-га студзеня, паводле слоў самога Барыса Хамайды, «адбылася гістарычная падзея». Хоць супрацоўнікі міліцыі настойвалі, нібыта апазыцыянэр праводзіў 3-га студзеня несанкцыянаваны пікет, судзьдзя пастанавіла скасаваць судовую справу праз адсутнасьць складу правапарушэньня.

Паводле Барыса Хамайды, гэтае судовае рашэньне ён успрымае як дазвол і надалей выходзіць зь бел-чырвона-белым сьцягам да так званага «сіняга дома» — дома № 28 па вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджвае незалежную прэсу. У дзень, калі яго затрымалі, апазыцыянэр якраз абвясьціў бестэрміновую акцыю «2011 год — год нацыянальнага сьцяга», прысьвечаную 20-годзьдзю беларускай незалежнасьці.

У наступны панядзелак, 7-га лютага, Барыс Хамайда плянуе працягваць акцыю — зноў разгарнуць бел-чырвона-белы сьцяг у цэнтры Віцебску.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць