Мозг першапачаткова уладкаваны так, каб было прасцей казаць праўду. Аднак калі чалавек пастаянна хлусіць, то гэтую схільнасць да праўдзівасці можна пераадолець.Так, частая хлусня робіцца лёгкай справай і нават незаўважнай для дэтэктара хлусні, піша New Scientist.
Сканаванне мозгу паказала, што мозг больш актыўны, калі людзі хлусяць. Актыўнасць адзначаецца ў прэфрантальнай кары. З гэтага была зробленая выснова: хлусня патрабуе дадатковага кагнітыўнага кантролю і тармажэння працэсу агучвання праўды. Дарэчы, каб зманіць, патрабуецца больш часу. Праверыць гэта вырашыў Бруна Вершуэр з Генцкага ўніверсітэта.
Навуковец разам з калегамі вывучыў тры групы студэнтаў. Спачатку студэнтаў папрасілі даць пісьмовую справаздачу пра тое, чым яны займаліся на працягу дня. Кожнага студэнта спыталі пра гэтую дзейнасць, а потым пацікавіліся, ці гаварыў ён праўду. Дадзеныя пытанні былі разбаўленыя пытаннямі на новую тэму.
Пры гэтым адну групу студэнтаў папрасілі заўсёды адказваць шчыра на зададзеныя пытанні, а другую — хлусіць. Трэцяя група мусіла была ў роўнай ступені хлусіць і гаварыць праўду. У выніку навукоўцы высветлілі:
людзі, якія часта хлусяць, з часам прыстасоўваюцца да хлусні, то бок розніца ў часе рэакцыі пры хлусні і агучванні праўды знікае. Атрымліваецца, дэтэктар хлусні можна падмануць.
-
Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай
-
Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася
-
«Гуляйце ў відэагульні або будзеце тупымі!» Што за даследаванне працы мозгу так усхвалявала Ілана Маска
Каментары