Ад рэдакцыі105105

Ікорная апазіцыя, або Некалькі пытанняў Андрэю Дзмітрыеву

Бутэрброды з ікрой не пакідаюць выбару: раз гэтыя людзі маюць намер заставацца ў палітыцы, трэба задаць ім некаторыя пытанні. Піша Андрэй Дынько.

Андрэй Дзмітрыеў заявіў: «Лiчу ГП найлепшай кампаніяй з таго, што было ў Беларусі». І збірае журналістаў на бутэрброды з ікрой з нагоды гадавіны кампаніі.

Кампанія «Гавары праўду» пакінула больш пытанняў, чым адказаў.

Не падымалася рука ставіць тыя пытанні, пакуль людзі сядзелі ў турме. Аднак

бутэрброды з ікрой не пакідаюць выбару: раз гэтыя людзі маюць намер заставацца ў палітыцы, трэба задаць ім некаторыя пытанні.

Наконт «Гавары праўду» хадзіла шмат чутак, але былі і факты.

Галоўны факт.

Кампанія «Гавары праўду» мела вялікія грошы ў сваім распараджэнні — столькі беларуская апазіцыя ніколі не мела. Паходжанне гэтых грошай застаецца нявысветленым.
Някляеў па-рознаму яго тлумачыў.

З некаторых апублікаваных матэрыялаў можна зрабіць вывад, што не толькі Уладзімір Някляеў (што было заўважна і да выбараў), але, магчыма, і Андрэй Дзмітрыеў і Аляксандр Фядута (што ўражвае) не ведалі, ад каго яны былі атрымалі тыя першыя грошы.
Калі гэта так, тады выходзіць, што іх выкарысталі ўцёмную. Тады выходзіць, што нехта даваў гэтыя грошы, скарыстаўся хцівасцю адных і амбіцыяй другіх з пэўнай мэтай. І гэта мог быць хто заўгодна. Нават адна з беларускіх спецслужб. Праводзіў жа КГБ падобныя аперацыі ў 1940-х, у іншых умовах і з іншымі мэтамі, але структурна тоесныя, супраць нацыянальнага падполля. Яны добра апісаныя ў мемуарах генерала Судаплатава.

Паўтаруся, гэта толькі адна з гіпотэз,
якая здольна лагічна паяднаць шэраг нелагічных, на першы погляд, фактаў.

Часам можна пачуць: якая розніца, чые то былі грошы. Няпраўда ваша.

Чые грошы — таго і мэта.

Нагадаю, што спачатку ўсе былі думалі, што гэта грошы з Расіі. І Някляеў на тое намякаў. Але развіццё падзей не дало ніякіх падстаў далей меркаваць, што тыя грошы былі з Расіі.

У апублікаваных «Советской Белоруссіей» матэрыялах нехта М1, якога назіральнікі ідэнтыфікавалі як аднаго з кіраўнікоў «Гавары праўду», сам гадае, адкуль былі тыя грошы і выказвае гіпотэзу, што яны нямецкія. Па-мойму, гэта трызненне. Разумею, што грунтавацца на тых матэрыялах няможна, але яны вартыя ўдумлівага аналізу.

На ўсе непрыемныя пытанні будзе лягчэй адказаць, калі выйдуць на свабоду Някляеў і Фядута, калі скончыцца — дай бог спынены будзе — гэты паказальны працэс. Але, можа быць, адказы прагучаць і толькі тады, калі адкрыюцца архівы спецслужбаў.

У кожным разе,

з таго, што мы ведаем, мы не ведаем галоўнага. Ці была кампанія «Гавары праўду» вынікам чыйгосьці натуральнага грамадзянскага памкнення? Ці, наадварот, яна была чыёйсьці спробай палітычнага інжынірынгу з мэтай узмацніць ікраныя трэнды ў апазіцыі, атрымаць апазіцыйны механізм, ключы ад якога будуць у яго ў руках?
Хачу — дам на бутэры з ікрой. Хачу — пасаджу на галодны паёк.

Ці, дакладней, атрымаць ідэальную змову. Якую можна павесіць на кожнага, хто не прызнае выбараў. Або на ўсю апазіцыю.

Нагадаем, што, сыходзячы з фактаў, рашэнне пра кампанію «Гавары праўду» прымалася ў пачатку 2010-га, а можа быць і ў канцы 2009 года, калі было няясна, што беларуская апазіцыя будзе рабіць на выбарах і што рыхтуюць Расія і ЗША.

Застаюцца нявысветленымі і многія важныя абставіны падзей 19-га і пасля 19-га.

Не высветліўшы іх, не адказаўшы на складаныя пытанні, Андрэю Дзмітрыеву і Сяргею Вазняку не варта працягваць рабіць выгляд, што «ўсё харашо, прекрасная маркіза». Яшчэ не астылі тэлевізары, у якіх Андрэй Дзмітрыеў дзякаваў міліцыі за яе дзеянні 19 снежня. Яшчэ не стала ясна, чаму Дзмітрыева выпусцілі, а Фядуту і Някляева — не. Нарэшце, за месяц «найлепшая кампанія» не зладзіла ніводнай (!) акцыі салідарнасці пад вокнамі свайго зняволенага кіраўніка.

У кожным разе, не відаць падставы для таго, каб есці бутэрброды з ікрой. Як не было іх відаць год назад.

Каментары105

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА7

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Пентагон здабыў таямнічую прыладу з расійскімі кампанентамі. Ёй маглі апраменьваць амерыканскіх дыпламатаў

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране12

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць