Грамадства3131

Някляеву выклікалі хуткую. Ён адмовіўся выканаць патрабаванне ГБшнікаў

Сёння павінен быў адбыцца допыт, але, мяркуючы па ўсім, яго не будзе.

Сёння павінен быў адбыцца допыт Уладзіміра Някляева. Трэці за той час, што экс-кандыдат у прэзідэнты знаходзіцца пад хатнім арыштам. Але допыт, мяркуючы па ўсім, не адбудзецца.

У Някляева здарыўся інцыдэнт з супрацоўнікамі КДБ, якія да яго прыстаўленыя. Што ж адбылося?

Справа ў тым, што два папярэднія разы, калі Някляева везлі да следчага, «ахоўнікі» пакідалі кватэру. А гэтым разам чамусьці аднаго супрацоўніка вырашана было пакінуць у кватэры экс-кандыдата ў прэзідэнты.

— Нас гэта, безумоўна, абурыла,
 — расказала жонка Уладзіміра Някляева Вольга. — Я запланавала на сёння некалькі сустрэч і зараз вымушаная карэктаваць свае планы, бо я катэгарычна супраць, каб у маёй кватэры заставаліся староннія. Мы ім прапанавалі дзяжурыць каля дзвярэй, размясціцца на лесвічнай пляцоўцы, пакуль у кватэры нас не будзе. Але адказу на сваю прапанову не атрымала. Тады Уладзімір Пракопавіч адмовіўся ехаць на допыт.
Вядома, ён перанерваваўся і ў яго падняўся ціск.
Давялося выклікаць «хуткую».

Як вядома, у кватэры Някляевых пастаянна дзяжураць два супрацоўнікі КДБ. Усяго «ахоўнікаў» шэсць чалавек (тры пары), змяняюцца яны праз 24 гадзіны. Размясціліся КДБэшнікі у асобным пакоі невялікай кватэркі Някляева.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць