Улада2727

Чаргінец прапануе не выпускаць апазіцыянераў за мяжу

Матывам для звароту стала «пачуццё абражанага чалавека, што заўсёды верыў у ідэалы, якія нярэдка агучвалі заходнія палітыкі».

Мікалай Чаргінец накіраваў зварот да прадстаўнікоў еўрапейскай грамадскасці з пратэстам супраць прыняцця спісаў, якія забараняюць уезд у ЕС асобным грамадзянам Беларусі. Сам пісьменнік сцвярджае, што матывам для звароту стала «пачуццё абражанага чалавека, што заўсёды верыў у ідэалы, якія нярэдка агучвалі заходнія палітыкі».

Пра ягоны ліст паведамляе лукашэнкаўскае агенцтва БелТА.

Мікалай Чаргінец лічыць, што еўрачыноўнікі, абмежаваўшы права на ўезд, праігнаравалі палажэнні шматлікіх міжнародных дакументаў, у тым ліку Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, дзе абвяшчаецца, што кожны чалавек мае права на свабоду думак, сумлення, рэлігіі, а таксама на свабоду перакананняў і свабоднае іх выказванне.

Забарону на ўезд для журналістаў і прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі пісьменнік расцэньвае як спробу пазбавіць іх права на свабоду думкі і выказвання сваіх перакананняў.

На яго думку, такія спісы «зневажаюць чалавечую годнасць не толькі тых, чые прозвішчы ў іх уключаныя, але і саміх чыноўнікаў, якія прымаюць гэтыя зневажальныя рашэнні».

«Памылка Еўрасаюза ў тым, што яго кіраўнікі паверылі невялікай групе грамадзян Беларусі, якія спрабуюць узяць уладу не з дапамогай свайго таленту, працы, ведаў, актыўнага ўдзелу ў стваральнай працы народа, а шляхам шантажу, паклёпу на грамадства»,
 — падкрэсліў Мікалай Чаргінец, дадаўшы, што менавіта гэтая група грамадзянаў займалася складаннем «чорных» спісаў, уключаючы ў іх «непажаданых» людзей, да якіх яны адчуваюць асабістую непрыязнасць і хочуць звесці асабістыя рахункі.

У якасці найбольш дзейснага адказу з беларускага боку на рашэнні ЕС пісьменнік прапанаваў скласці аналагічныя спісы нашых грамадзян,

якія садзейнічалі еўрачыноўнікам у выбары кандыдатур, і забараніць ім выезд з Беларусі. «Павінны ж яны панесці нейкае пакаранне за паклёп на наш адрас і падман чыноўнікаў і парламентарыяў Еўропы!»
 — адзначыў Мікалай Чаргінец.

Свой зварот ён накіраваў у міжнародныя міждзяржаўныя арганізацыі, у прыватнасці ў Раду Еўропы, Еўрапарламент, Еўрапейскую камісію, ААН, а таксама ў міжнародныя няўрадавыя арганізацыі — медыцынскую гуманітарную арганізацыю «Дактары без межаў», Упаўнаважанаму па правах чалавека Расіі, арганізацыю «Рэпарцёры без межаў» і Міжнародную супольнасць адукацыйных тэхналогій.

Наконт парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі Чаргінец ніколі не выказваўся. У снежні ён ухвальна і з кпінаю адкаментаваў арышт свайго калегі-пісьменніка Уладзіміра Някляева.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

Лосік: Кадэбісты выбіваюць паказанні, імітуючы ўтапленне8

«ДНЖ — гэта прывілей, а не права». Новая кіраўніца Дэпартамента міграцыі Літвы адказала на пытанні, актуальныя і для беларусаў11

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»44

Былы топ-менеджар «Гродна Азота» ўзначаліў філіял расійскага «Уралхіма»1

Францыя затрымала ў Міжземным моры танкер расійскага ценявога флоту10

Ці ўключацца вызваленыя палітвязні ў выбары ў Каардынацыйную раду? Энтузіязму пакуль не відаць3

У Мінск зноў вяртаюцца гарадскія электрычкі1

У мінскім метро расказалі, што хаваецца за загадкавымі дзвярыма на сценах станцый4

Арына Сабаленка стала тварам люксавага брэнда «Гучы»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць