Грамадства77

Бацька Натальлі Радзінай: «Паводле КДБ, яна сышла зь цягніка ў Лунінцы»

Паводле Валянціна Радзіна, бацькі рэдактаркі сайту «Хартыя’97» Натальлі Радзінай, яго дачка ўжо пакінула Беларусь. «Раніцай нам пазваніў невядомы чалавек і сказаў, што Натальля ўжо за мяжой.
А дзе яна дакладна, не сказаў. Яе мы ня чулі», — паведаміў Валянцін карэспандэнту «Свабоды».

Таксама Валянцін Радзін паведаміў, што КДБ пачаў шукаць яе дачку яшчэ ўвечары 31 сакавіка. «Пазванілі і пыталіся, дзе яна і як ад’ехала. Мы распавялі, што жонка пасадзіла яе на цягнік „Брэст — Менск“ і што больш мы нічога ня ведаем. А яны адказалі, што правяралі той вагон, у якім яна ехала, і даведаліся, што яна выйшла ў Лунінцы і не вярнулася».

Маці журналісткі Надзея Радзіна мяркуе, што Натальля «вырашыла пазьбегнуць лёсу тых, каго ўжо пакаралі надзвычай жорсткімі тэрмінамі за падзеі 19 сьнежня».

Рэдактарку сайту «Хартыя’97» Натальлю Радзіну абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня і ў іх арганізацыі. Паводле абвінавачаньня журналістцы пагражае 15 гадоў зьняволеньня. На 31 сакавіка Радзіну запрасіў на допыт у КДБ сьледчы. Напярэдадні журналістка не выключала, што ёй выставяць канчатковае абвінавачаньне. Пра свой намер зьехаць з краіны Натальля Радзіна не казала.

Атрымаць камэнтар КДБ да падзей вакол Натальлі Радзінай не ўдаецца, бо тэлефон цэнтру грамадзкіх сувязяў КДБ не адказвае.

Каментары7

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць