Улада1616

Ярмошына: на парламенцкіх выбарах з’явіцца тое, што было на прэзідэнцкіх

Будучыя выбары ў Палату прадстаўнікоў будуць не менш ліберальныя за прэзідэнцкія і нашмат больш свабодныя за папярэднія выбары ў парламент. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Лідзія Ярмошына: «Выбары парламенцкія будуць вельмі адрознівацца ад папярэдніх. Бо на іх з’явіцца тое, што было і падчас прэзідэнцкіх выбараў: і асабістыя фонды кандыдатаў, і магчымасць вядзення дэбатаў, і заяўленчы парадак правядзення масавых мерапрыемстваў. Усе тыя ліберальныя падыходы застануцца, яны нікуды не падзенуцца — яны будуць ужывацца і падчас правядзення парламенцкіх выбараў».

Наколькі актыўна грамадзяне будуць вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты, старшыня ЦВК сёння прадказаць не бярэцца. Але выказвае меркаванне, што такіх жадаючых, далёкіх ад выканаўчай улады, «Белай Русі» ці БРСМ, будзе даволі шмат.

— Праваахоўныя органы вельмі актыўныя апошнім часам. Ці не застрашыць гэта людзей? Ці не будзе думак: «Навошта звязвацца з гэтымі выбарамі, а потым невядома што чакаць?

Лідзія Ярмошына: «А што ў праваахоўных органах не так?»

— Я не кажу, што ў іх нешта «так» ці «не так». Я кажу, што яны вельмі актыўныя…

Лідзія Ярмошына: Яны актыўныя таму, што яны расследуюць злачынства, яны абавязаныя гэта рабіць. І да выбараў гэта ніякіх адносінаў не мае. Абсалютна!

Калі дакладна будуць парламенцкія выбары, пакуль не вызначана. Але папярэдне — яны мусяць прайсці ў 2012 годзе.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць