Літаратура55

Драматург Кавалёў: даў слова не пісаць гістарычныя драмы

Сяргей Кавалёў прэзентаваў у Мінску зборнік п’ес «Сёстры Псіхеі».

У яго ўвайшлі прыпавесць «Сёстры Псіхеі», негістарычная п’еса «Пан Твардоўскі», п’еса «Інтымны дзённік» і фантасмагорыя «Вяртанне Галадара». Усе творы былі пастаўлены на сцэнах беларускіх тэатраў, а некаторыя і за мяжой.

«Сёння беларуская тэатральная публіка цвёрда перакананая, што нацыянальная драматургія — гэта выключна жанр гістарычнай драмы, а дакладней яго прафанацыя — бясконцы любоўны серыял у гістарычных касцюмах і з патрыятычнымі лозунгамі», — адзначыў аўтар у прадмове да зборніка.

Кавалёў даў сабе слова больш не пісаць гістарыяныя драмы.

І хаця героі яго новых твораў часта — персанажы з мінуўшчыны, але аўтар звяртаецца да побытавых аспектаў з іх жыцця.

«Драматург, які піша ў Беларусі на беларускай мове, няўмольна апынаецца на тэрыторыі моўнага музея-запаведніка»,

— упэўнены Сяргей Кавалёў. Але працягвае пісаць па-беларуску, выдаваць зборнікі п’ес на роднай мове і па-наску ставяць яго п’есы тэатры.

Сяргей Кавалёў — доктар філалогіі, драматург. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Магілёве. Скончыў філфак БДУ. Цяпер жыве ў Любліне, дзе выкладае беларускую літаратуру ва ўніверсітэце імя М. Складоўскай-Кюры. Аўтар шэрагу крытычных зборнікаў і навуковых манаграфій. Напісаў звыш 20 п’ес («Стомлены д’ябал», «Тарас на Парнасе», «Чатыры гісторыі Саламеі», «Францішка, або Навука кахання»). П’есы ставіліся ў Беларусі, Украіне, Расіі, Польшчы, Славакіі.

Сёстры Псіхеі / Сяргей Кавалёў; П’есы. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2011. — 220 с.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану9

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму4

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі7

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне9

З’явіўся анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў4

Вынеслі жорсткі прысуд палітзняволенай мастачцы Аксане Шаляпінай4

Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць