Грамадства22

Андрэй Пратасеня, праграміст і каскадзёр: партрэт на фоне кратаў

Я вырашыў напісаць пра Андрэя Пратасеню не таму, што хварэю на актыўную грамадзянскую пазіцыю альбо цікаўлюся палітыкай.
Зусім не, я быў абсалютна апалітычны да нядаўняга часу. Але нягледзячы на гэта, а таксама на тое, што я цяпер жыву далёка ад Беларусі, на іншым кантыненце, падзеі 19 снежня да глыбіні душы мяне ўзрушылі, таму што закранулі людзей, якія мне неабыякавыя.

Многія мае сябры былі на плошчы (дый я таксама мог бы апынуцца там, калі б знаходзіўся ў Беларусі). Аднаго майго прыяцеля моцна збілі, але ён не мог звярнуцца па медычную дапамогу, таму што супрацоўнікі КДБ палявалі па шпіталях і выцягвалі людзей нават з бальнічных палат…

Яшчэ адзін мой сябар, якому быццам бы пашанцавала вярнуцца з плошчы, быў у хуткім часе арыштаваны і цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Гэта праграміст Андрэй Пратасеня.

Я пазнаёміўся з Андрэем дзякуючы яго брату, які быў маім аднагрупнікам у студэнцкія гады. Андруха, як мы яго называлі, заўсёды быў надзвычай лёгкім, кантактным і вельмі аптымістычным чалавекам. Мы разам шмат вандравалі. Падчас падарожжаў было шмат часу для размоваў. Высветлілася, што ў нас шмат агульнага, пачынаючы ад працы ў адной сферы (інфармацыйных тэхналогій), і заканчваючы падобнымі жыццёвымі каштоўнасцямі.Мы абодва хацелі пабачыць розныя краіны, культуры, народы, у нас аднолькавыя музычныя густы, нам абодвум блізкая філасофія панк-руху ў яе арыгінальным сэнсе: нонканфармізм, самастойнасць, адказнасць за сябе і блізкіх, узаемадапамога.

Мы абодва хацелі напоўніць сваё жыццё сапраўднымі падзеямі замест праседжвання перад экранамі кампутараў у офісах. Андрэй заўсёды быў на крок наперадзе ад мяне, і я гэтаму зайздрошчу. Ён без жалю і ваганняў пакінуў IT-кар’еру і паспрабаваў прафесію каскадзёра. Праўда, праз некаторы час расчараваўся ў ёй і вярнуўся да праграмавання. У Андрэя заўсёды было мноства сяброў па ўсім свеце, з якімі ён падтрымліваў кантакты ў сеціве. Куды б мы ні прыязджалі, мы лёгка знаходзілі прытулак, дзе пераначаваць, у ягоных сяброў.

Памятаю, як вандравалі мы па Еўропе на аўтамабілі. За месяц аб’ездзілі 20 краінаў, праехалі каля 15 тысяч кіламетраў. Уражанняў — бездань!

Андрэй заўсёды быў у добрай спартовай форме, з дзяцінства займаўся многімі відамі спорту.
Пачынаў з акадэмічнага веславання і ўсходніх адзінаборстваў. Потым было захапленне плаваннем і брэйк-дансам, роварам і сноўбордам. Ён захапляўся экстрэмальнымі відамі спорту: роўпджампінгам, скалалазаннем, мотаспортам.

Андрэю ўласцівае абвостранае пачуццё справядлівасці. І хоць яго прафесійная кар’ера была дастаткова паспяховая — школа з залатым медалём, факультэт прыкладной матэматыкі БДУ, вялікі досвед працы ў саліднай кампутарнай фірме дазвалялі глядзець з упэўненасцю ў будучыню — але ён хацеў знайсці менавіта сваё месца ў жыцці, каб быць сапраўды карысным людзям. Сябры расказвалі, як Андрэй не раз вёў дабрачынны збор сродкаў для дзетак, якім неабходна аперацыя, і пераводзіў іх на рахункі, апублікаваныя на навінавых сайтах…

Летась Андрэй канчаткова зразумеў, што пластыкавая кар’ера праграміста альбо мэнэджара ў IT-сферы яго не вабіць.
Ён сышоў з кампаніі і прысвяціў вольны час іншай дзейнасці. У прыватнасці, заняўся безаперацыйным аднаўленнем зроку. За час навучання вастрыня зроку ў яго істотна знізілася, а апошнія некалькі месяцаў ён ужо не карыстаўся акулярамі і лінзамі.

Але пакуль ягоным марам не давялося збыцца. Амаль тры месяцы ён знаходзіцца ў СІЗА. Але я веру ў гэтага моцнага і сумленнага чалавека. У яго ўсё атрымаецца!

Сябра Андрэя Пратасені Яўген

***

Андрэй Пратасеня нарадзіўся 12 снежня 1981. Пасля школы скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў праграмістам. Займаўся дабрачыннасцю — дапамагаў хворым людзям збіраць сродкі на аперацыі.

У палітычных партыях і рухах не быў да лістапада 2010 г., але за месяц да падзеяў на плошчы Незалежнасці ўступіў у шэрагі АГП. Быў валанцёрам у агітацыйнай кампаніі Яраслава Раманчука. 19 снежня быў на Плошчы, але пад яе разгон не патрапіў і сышоў дахаты. Затрыманы 9 лютага 2011 г. пры нявысветленых да канца абставінах. Пад вечар таго самага дня ў доме яго бацькоў прайшоў ператрус, пасля якога Андрэя арыштавалі. Яму выстаўленае абвінавачанне паводле ч.2 арт. 293 КК — «актыўны ўдзел у масавых беспарадках». Пра тое, што гэты чалавек знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ і праходзіць па справе аб масавых беспарадках, стала вядома ад сваякоў толькі 16 сакавіка.

Каментары2

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць