Здароўе

Знойдзены «ген шчасця»

З’явіліся новыя сведчанні таго, што ген 5-HTTLPR адказвае за пачуццё шчасця ў чалавека. Зрэшты, аўтары даследавання перасцерагаюць ад няправільных высноваў: заўважана, што на задаволенасць чалавека жыццём уплываюць многія фактары, а не адзін ген.

Не так даўно навукоўцамі былі адкрытыя гены, якія адказваюць, напрыклад, за схільнасць да алкагалізму, за доўгае жыццё, за аблысенне, за схільнасць да дыябету і нават да сужэнскай здрады. Цяпер жа, згодна з працай, апублікаванай у Journal of Human Genetics, знойдзены «ген шчасця». Вядучы аўтар артыкула Ян-Эмануэль дэ Неве з Лонданскай школы эканомікі ў інтэрв’ю New Scientist адзначыў: «Гэта першы раз, калі ген, які адказвае за шчасце, афіцыйна знойдзены».

Навуковец дадаў, што ў яго няма ніякіх сумневаў у тым, што неўзабаве будуць знойдзеныя і іншыя падобныя гены.

Пакуль адкрыццё мае статыстычны характар, і гэта тлумачыць той факт, што асноўным аўтарам публікацыі з’яўляецца не біёлаг. Для сваёй працы дэ Неве з калегамі выкарыстаў дадзеныя Амерыканскага нацыянальнага падоўжнага даследавання здароўя падлеткаў (яно праводзілася ў 1995 — 2008 гадах). Падоўжнымі (лангітудзінальнымі) завуцца даследаванні, дзе вылучаецца група людзей, за якімі цягам пэўнага часу назіраюць і затым паўторна ацэньваюць іх стан, пры гэтым працягласць назірання не абавязкова вялікая. Дадзенае даследаванне ўтрымлівала інфармацыю аб генетычным даследаванні 2574 падлеткаў, а таксама анкету рэспандэнтаў, дзе сярод іншых пытанняў было і такое: «Наколькі вы ў цэлым задаволеныя сваім жыццём?» Варыянты адказаў былі наступнымі: «вельмі задаволены», «задаволены», «не задаволены, але і не незадаволены», «незадаволены» і «вельмі незадаволены».

Дэ Неве з калегамі выявілі карэляцыю паміж адказамі падлеткаў на гэтае пытанне і варыяцыяй гена 5-HTTLPR.

Уласна, навукоўцы і раней меркавалі, што варыятыўнасць гэтага гена ўплывае на функцыянаванне ў мозгу «гармону радасці» сератаніну.

Калі чалавек мае «доўгую» варыяцыю гэтага гена, то ён больш падлеглы ўплыву сератаніну і, як вынік, больш шчаслівы. Калі ж у чалавека больш «кароткія» варыяцыі гена 5-HTTLPR, то ён больш схільны да песімізму.

Але калі раней гэтая здагадка грутнавалася на даследаванні групы людзей у некалькі дзясяткаў чалавек, то цяпер гаворка ідзе пра некалькі тысяч людзей, што ўжо мае сур’ёзную статыстычную значнасць.

У публікацыі ў Journal of Human Genetics гаворыцца, што з 40% амерыканскіх падлеткаў, якія заявілі, што «вельмі задаволеныя» сваёй жыццём, 35,4% мелі дзве «доўгія» варыяцыі «гена шчасця», а 19,1% — дзве «кароткія». Паводле падлікаў дэ Неве, пры іншых роўных умовах наяўнасць адной «доўгай» варыяцыі гена 5-HTTLPR павялічыла б колькасць людзей, «вельмі задаволеных» сваім жыццём на 8,5%, а наяўнасць дзвюх «доўгіх» варыяцый — на 17,3%.

Не раскрываючы дэталяў, дэ Неве паведаміў, што гэтыя вынікі ўжо прайшлі незалежную праверку на іншай групе людзей.

Пра гэтае даследаванне будзе расказана ў публікацыі, якая выйдзе ў часопісе Econometrica.

Падагульняючы вынікі сваёй працы, навуковец падкрэслівае, што на адчуванне чалавекам шчасця робіць уплыў занадта вялікая колькасць фактараў. «Калі вам не шанцуе ўсё жыццё калі вы страцілі працу або, горш за тое, сваіх родных, то гэта будзе значна больш моцная крыніца няшчасця, незалежна ад таго, якая колькасць якіх генаў у вас ёсць», — заявіў дэ Неве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Тры версіі аднаго правалу: як на парламенцкіх выбарах у 1995‑м сутыкнуліся Пазняк і Мацкевіч74

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы10

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць