Грамадства66

Партыю БНФ высяляюць з офіса

Такое рашэнне прыняў 10 мая Гаспадарчы суд Мінска.

Гаспадарчы суд Мінска 10 мая прыняў рашэнне выселіць Партыю БНФ, грамадскае аб’яднанне «БНФ» Адраджэньне «, а таксама іх мінскія гарадскія і абласныя структуры са сталічнага офіса па праспекце Машэрава, 8. Гэта памяшканне арандавала арганізацыямі з 1992 года.

З пазовам аб высяленні структур Партыі БНФ выступіла ЖРЭА Савецкага раёна Менска. У судзе яго прадстаўнік патлумачыла нежаданне працягваць арэнду офіса неабходнасцю яго далейшага выкарыстання «для ўласных патрэб».

«Офіс ідэальна падыходзіць для размяшчэння нашых уласных службаў», — сказала яна.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паведаміў БелаПАН аб намеры абскардзіць рашэнне гаспадарчага суда. На яго думку, верагоднасць страты офіса вельмі вялікая. «Мы прапрацоўваем розныя варыянты выхаду з сітуацыі, аднак цяпер усё ж сканцэнтраваны на магчымасці абараніць права на арэнду офіса ў судовым парадку», — сказаў Кастусёў.

Тэрмін арэнды памяшкання па праспекце Машэрава, 8, у якім знаходзяцца офісы Партыі БНФ, ГА «БНФ» Адраджэньне «, а таксама некалькі іх арганізацыйных структур, завяршыўся 31 сакавіка.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро11

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Падлетка са зламанай рукой знайшлі за 42 кіламетры ад Мінска

Іран заявіў пра гатоўнасць абмяркоўваць з ЗША ступень узбагачэння ўрану1

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе11

У Дубаі пасля іранскіх удараў закрываюць на рэканструкцыю знакаміты «гатэль-ветразь»3

Суд у Літве адмяніў дзесяцігадовую забарону на ўезд для расійскага рэпера Маргенштэрна4

Кампанія «БелДжы» прапаноўвала кліентам зніжку на аўтамабілі. Але быў адзін нюанс

Рэальныя даходы беларусаў выраслі

Першы кітайскі танкер, які спрабаваў прарваць блакаду Армузскага праліва, вярнулі назад

Тэхнарэйв у Белавежскай пушчы пасля пратэстаў перанеслі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро11

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць