Здарэнні2020

Дырэктар прыватнай фірмы павесіўся ў сваім кабінеце

Сталічная фірма працуе на рынку ўжо 10 гадоў. Але, паводле супрацоўнікаў, такія цяжкія часы для іх насталі ўпершыню.

Сталічная фірма працуе на рынку ўжо 10 гадоў. Але, паводле супрацоўнікаў, такія цяжкія часы для іх насталі ўпершыню.

«Мы займаемся пастаўкамі дэталяў для аўтамабіляў, усе разлікі — валютныя. Месяц таму над фірмаю навісла пагроза закрыцця. Дырэктар вымушаны быў адправіць палову калектыву ў адпачынак за свой кошт. Але долар працягвае расці, і такі крок не выратаваў фірмы», — кажа галоўны бухгалтар Таццяна Л.

Над кампаніяй навісла пагроза закрыцця, дырэктар меў некалькі крэдытаў.

Ягоныя калегі ды сваякі мяркуюць, што фінансавая сітуацыя сталася прычынаю суіцыду, хоць ніякай перадсмяротнай запіскі пры ім не знайшлі.

Гэта ўжо трэці вядомы выпадак у Беларусі, калі з-за нестабільнасці валюты людзі ідуць на крайнія крокі.
Самагубства зафіксаванае таксама ў Барысаве, а ў Гомлі працаўнік, якога з-за крызісу перавялі на працу па дамове падраду, забіў свайго начальніка нажом у кабінеце апошняга. Па ўсіх выпадках цяпер завялі крымінальныя справы.

«У грамадстве няма праўдзівай інфармацыі пра тое, што цяпер адбываецца. Людзі не ўпэўненыя ў заўтрашнім дні, таму наступствы, якія яны ўяўляюць, часта фармуюцца коштам плётак. Гэтыя плёткі распаўсюджваюцца імкліва, часцей за ўсё нават у натоўпе», — гаворыць псіхолаг Алена Жук. Яна мяркуе, што пакуль урад краіны не пачне адкрыта казаць людзям праўду, сітуацыя будзе толькі пагаршацца.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км14

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Усе навіны →
Усе навіны

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

Трамп запатрабаваў ад Ірана спыніць спаганяць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў4

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу28

У адной з вёсак пад Мінскам з'явіўся музей дарожных знакаў. Іх тут некалькі, ёсць нават «пешаходны пераход»

Дураў назваў шыфраванне ў WhatsApp «найбуйнейшым падманам карыстальнікаў у гісторыі»6

Літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 30 нелегалаў, якія вылазілі з падкопу на мяжы4

Меланія Трамп заявіла, што была ледзь знаёмая з Эпштэйнам і запатрабавала спыніць распаўсюджваць чуткі пра яе сувязі з ім2

У «разумных» футболках «Найка» дзіўна паводзяць сябе плечы. Кампанія прызнала праблему3

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км14

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць