Улада22

Юрыст: Усе асуджаныя па справе аб «масавых беспарадках» могуць быць вызваленыя ў рамках прававога поля

Усе асуджаныя па справе аб масавых беспарадках 19 снежня могуць быць вызваленыя ў рамках прававога поля. Пра гэта паведаміў юрыст Гары Паганяйла, каментуючы заяву, зробленае сёння ў Астане Аляксандрам Лукашэнкам.

«З юрыдычнага пункту гледжання гэта магчыма.

Большасць з асуджаных падалі касацыйныя скаргі на свае прысуды, так што ў выніку разгляду касацыйных скаргаў прысуды ім можна адмяніць», — сказаў юрыст.

Больш таго, адзначыў ён, прысуды можна адмяніць і тым, хто ўжо прайшоў працэдуру касацыйнага абскарджвання, і тым, у дачыненні да каго яны ўступілі ў законную сілу. «Можна падаваць скаргі ў парадку надгляду, можна апратэстоўваць прысуд, дамагацца яго перагляду»

, — пералічыў Паганяйла.

Аднак ён сумняецца, што беларуская судовая сістэма здольная адмяніць прысуд, вынесены судом першай інстанцыі.

«Падчас разгляду касацыйных скаргаў звычайна робіць прысуд толькі больш мяккім. Могуць адмяніць пазбаўленне волі, замяніўшы яго умоўным пакараннем, абмежаваннем волі, штрафам, перакваліфікаваць больш цяжкую 293. Артыкул КК (масавыя беспарадкі) на менш цяжкую 342-ю (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаюць грамадзкі парадак)«, — лічыць эксперт.

На яго думку, калі гэта не спрацуе, могуць быць ужытыя «неправавыя меры». «Напрыклад,

як у справе былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна: ён не падаваў прашэнне аб памілаванні, але прэзідэнт памілаваў яго сваім капрызам
, і Казулін адседзеў толькі два з паловай гады замест прысуджаных яму пяці з паловай», — нагадаў Паганяйла.

«Аднак я б не ставіўся да словаў Лукашэнкі сур’ёзна, — дадаў юрыст. — Ён што хочаш можа сказаць з розных прычынаў. Я не выключаю, што ён мог заявіць гэта, проста спрабуючы выставіць сябе вялікім дэмакратам».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

Названыя авіякампаніі з найлепшым WI-FI на борце. Еўрапейская з іх толькі адна2

Юрый Чыж зноў судзіўся са сваім сынам. Перамагла маладосць2

На рэйсе ў Тэль-Авіў усё ж былі пілоты з Украіны і Расіі, але не тыя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць