Усяго патроху11

Летнія прыгоды на гарналыжных курортах. Што прапануюць наведнікам «Сілічы», «Якуцкія горы» і іх канкурэнты?

Сілічы

Найбуйнейшы, але і самы дарагі беларускі курорт працуе напоўніцу і зімой, і летам. Толькі цяпер замест снегаходаў попытам карыстаюцца квадрацыклы і лыжаролеры. Летні адпачынак таннейшы за зімовы. Пракат мяча каштуе пяць тысяч рублёў, шэзлонга — дзесяць тысяч.

У «Сілічы» часцей за ўсё прыязджаюць кампаніямі. Арандаваць пляцоўку для міні-футбола, гандбола ці іншых гульняў каштуе 50 тысяч рублёў за гадзіну. Адна гульня ў пейнтбол (100 шароў) — 40 тысяч рублёў. Для карпаратыўнага адпачынку можна зняць нумары ў трохзоркавым гатэлі ці прэстыжныя двух- і чатырохмясцовыя катэджы.

Як дабрацца? 32 км па трасе М3 з Мінска ў бок Віцебска, на павароце на Жодзіна — направа, і 1,5 км да «Сілічаў». Альбо аўтобусамі № 350 і № 400С ад аўтавакзала «Маскоўскі».

Якуцкія горы

Улетку тут прапануюць пагуляць у гарадкі і пляжны валейбол, паспрабаваць сябе ў ціры і пакатацца на квадрацыклах. Некаторыя паслугі таннейшыя, чым у «Сілічах». Для прыкладу, пляцоўка для міні-футбола і валейбола каштуе ўсяго 20 тысяч рублёў за гадзіну. Пейнтбол варта замаўляць загадзя, але гульня на 200 шароў будзе каштаваць 55 тысяч рублёў. Вось толькі гатэля ў Якутах няма.

Як дабрацца? Выезд з Мінска па гродзенскай трасе, далей звярнуць на дарогу Заслаўе-Дзяржынск, а адтуль — на Івянец. Каля вёскі Скірмунтава будзе ўказальнік на Якуты.

Лагойск

Гарналыжны цэнтр «Лагойск» прапануе і гасцініцу, і гасцявыя домікі. Поле тут каштуе 50 тысяч рублёў, як і ў «Сілічах». Квадрацыкл — 4 000 рублёў за хвіліну, а пейнтбол — ад 40 тысяч. Тэнісныя корты — па 45 тысяч за гадзіну.

Ёсць цікавыя прапановы для аматараў вады. Гэта і арганізаваная рыбалка, і пракат катамаранаў.

Як дабрацца? 35 км па трасе М3 з Мінска ў бок Віцебска да ўказальніка «Гарналыжны цэнтр «Лагойск».

Крутагор’е

Не надта вядомы парк адпачынку знаходзіцца непадалёку ад «Якуцкіх гор», у вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна. Апроч звычайнага ціра і пракату квадрацыклаў, тут прапануюць і ўнікальныя атракцыёны. Напрыклад, вяровачны горад — гэта своеасаблівая бяспечная альтэрнатыва скалалажанню, тарзанка, праход па бервяне, замацаванаму на вышыні 6 м.

Як дабрацца? Выезд з Мінска па гродзенскай трасе, звярнуць на дарогу Заслаўе-Дзяржынск, павярнуць налева каля вёскі Пярхурава.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра6

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

Расіяне ўсё больш купляюць беларускія халадзільнікі і пліты6

Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»12

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай36

На Камароўцы прадаюць беларускі батат

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра6

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць