Грамадства22

«Гавары праўду» спрабуе атрымаць рэгістрацыю

18 чэрвеня ў Менску праходзіць устаноўчы сход па стварэньні рэспубліканскага дасьледча-асьветніцкага аб’яднаньня «Гавары праўду».

На сходзе прысутнічаюць 56 чалавек са сталіцы і абласьцей Беларусі. Мерапрыемства праходзіць у офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі, так як у прадастаўленьні больш прасторнага памяшканьня арганізатарам было адмоўлена, паведамляе БелаПАН. У прыватнасьці, як паведаміў адзін з сяброў аргкамітэту Сяргей Вазьняк, у апошні момант адміністрацыя ДК МТЗ адмовіла ў арэндзе залі.

Гэта ўжо другая спроба легалізацыі кампаніі «Гавары праўду!». Першае ўстаноўчы сход рэспубліканскага дасьледча-асьветніцкай установы «Гавары праўду» адбыўся 23 лістапада 2010 года. Старшынёй праўленьня быў абраны Ўладзімер Някляеў, яго намесьнікам — Андрэй Дзьмітрыеў. 77 дэлегатаў сходу зацьвердзілі назву арганізацыі, прынялі статут і абралі кіруючыя органы.

Аднак Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі аб’яднаньня на той падставе, што заснавальнікі не далі дадатковыя запытаныя матэрыялы. Матэрыялы сапраўды не былі прадастаўленыя, бо на той момант знаходзіліся ў офісе кампаніі «Гавары праўду!», які быў апячатаны пасьля падзей 19 сьнежня.

Ленінскі РУУС Менска, якім апячатвалася памяшканьне, адмовіўся падаць доступ туды заснавальнікам аб’яднаньня, накіраваўшы іх у сьледчае ўпраўленьне ГУУС Менгарвыканкама. Пакуль доўжылася пераадрасацыя заснавальнікаў арганізацыі з інстанцыі ў інстанцыю, тэрміны на прадастаўленьне дадатковых дакумэнтаў у Мін’юст скончыліся.

Раней кампанія «Гавары праўду!» праходзіла пад патранажам дасьледча-асьветніцкай установы «Рух наперад», якое было ліквідавана рашэньнем Менскага гаспадарчага суда ў лістападзе 2010 года.

Дырэктар установы Ўладзімер Някляеў звольніўся з «Руху наперад» і ўжо 11 лістапада быў прызначаны выканаўчым дырэктарам міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня сацыяльнай падтрымкі дзяцей і моладзі «Клопат». Менавіта ў гэтай якасьці ён падаваў дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі.

8 лютага Мін’юст падаў у Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Клопат», старшынёй праўленьня якога зьяўлялася Ніна Пахлопка, выканаўчым дырэктарам — Уладзімір Някляеў. «Клопат» таксама ліквідавалі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў2

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэстыжныя мікрараёны Мінска ператварыліся ў міннае поле — новая праблема50

«Пяць кватэр у Мінску, 25 машын». Новыя падрабязнасці пра дырэктара «дабрачыннага фонду»9

Дэпутатка Мірончык-Іванова другі раз стала маці5

Прапаганда зрабіла клон «Зеркала» ў тыктоку і там вярзла бязглуздзіцу пра Польшчу. Тыкток адрэагаваў6

Расійскі генерал хваліўся жонцы, як катаваў і забіваў украінскіх палонных — адразаў вушы і захоўваў у сябе35

Трамп даручыць раскрыць дакументы, «якія датычацца іншапланетнага і пазазямнога жыцця» і НЛА5

Як праваслаўныя латышы хацелі адціснуць у католікаў храм пад Віцебскам3

Амерыканскі акцёр Эрык Дэйн памёр ва ўзросце 53 гадоў

У старажытных хрыбетных жывёл было чатыры вокі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў2

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць