Грамадства2525

Пракаповіч больш не старшыня Нацбанка. Хто ў адстаўку наступны?

Выканаўцам абавязкаў старшыні праўлення Нацбанка становіцца Юры Алымаў, ураджэнец Кіргізіі.

20 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка прызначыў выканаўцам абавязкаў старшыні праўлення Нацбанка Юрыя Алымава.

Паведамляецца, што кіраўнік Нацбанка Пятро Пракаповіч, які перанёс сур’ёзную аперацыю на сэрцы, павінен прайсці цягам бліжэйшых месяцаў курс медыцынскай рэабілітацыі.

Яшчэ ў пятніцу на прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка казаў, што замяняць Мясніковіча і Пракаповіча амаль няма на каго.

Юрый Алымаў нарадзіўся ў 1957 годзе на тэрыторыі цяперашняга Кыргызстана. Скончыў Ленінградскі фінансава-эканамічны інстытут імя Вазнесенскага, пасля чаго ў 1985 годзе адправіўся працаваць у беларускі Светлагорск.
Там ён зрабіў кар’еру, падняўшыся ад старэйшага эканаміста Светлагорскага гарадскога фінансавага аддзела да намесніка старшыні Светлагорскага гарвыканкама на пачатку незалежнасці. У 1993–1997 Алымаў быў намеснікам гомельскага абласнога кіраўніка «Беларусбанка», далей пераехаў у Мінск, стаўшы намеснікам старшыні банка.

Як і Пракаповіч, Алымаў прыйшоў у Нацбанк 1998 годзе. Праз тры гады стаў першым намеснікам кіраўніка галоўнага банка краіны. У свой час Алымаў атрымаў другую вышэйшую адукацыю, скончыўшы Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў10

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?1

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў10

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць