Улада

Афіцыйна апублікаваны спіс асоб і кампаній, у дачыненні да якіх уведзены санкцыі ЕС

Афіцыйны часопіс Еўрапейскага саюза апублікаваў спісы беларускіх грамадзян і кампаній, у дачыненні да якіх Савет ЕС увёў 20 чэрвеня санкцыі. У спісе асоб, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, значацца:

Андрэй Кажэўнікаў,пракурор па справе ў дачыненні да экс-кандыдатаў у прэзідэнты Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага, членаў выбарчай каманды Някляева Андрэя Дзмітрыева, Аляксандра Фядуты і Сергея Вазняка, а таксама намесніка старшыні незарэгістраванага «Маладога фронту» Анастасіі Палажанкі. «Відавочна, што выстаўленае ім абвінавачанне было палітычна матываванае і парушала Крымінальна-працэсуальны кодэкс. Яно грунтавалася на няправільнай трактоўцы падзей 19 снежня 2010 года, не падмацаванай сведчаннямі, доказамі і паказаннямі сведак», — гаворыцца ў каментарыі ЕС;

Людміла Грачова, суддзя суда Ленінскага раёна Мінска. «Яна разглядала справу экс-кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса, а таксама палітычных і грамадскіх актывістаў Андрэя Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова і Дзмітрыя Буланава. Відавочна, што яе манера вядзення працэсу супярэчыла Крымінальна-працэсуальнаму кодэксу. Яна палічыла, што выкарыстанне доказаў і паказанняў не мае дачынення да абвінавачаных асоб», — зазначае ЕС;

Кірыл Чубкавец, пракурор па справе экс-кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса, а таксама палітычных і грамадскіх актывістаў Андрэя Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова і Дзмітрыя Буланава. «Відавочна, што выстаўленае ім абвінавачанне было палітычна матываванае і парушала Крымінальна-працэсуальны кодэкс. Яно грунтавалася на няправільнай трактоўцы падзей 19 снежня 2010 года, не падмацаванай сведчаннямі, доказамі і паказаннямі сведак», — гаворыцца ў каментарыі;

Уладзімір Пефціеў, бізнесмен. Ён фігуруе ў спісе як «асоба, звязаная з прэзідэнтам Лукашэнкам і яго сям’ёй». «Галоўны эканамічны дарадца прэзідэнта Лукашэнкі і ключавы фінансавы спонсар рэжыму Лукашэнкі. Старшыня савета акцыянераў „Белтэхэкспарта“, найбуйнейшай у Беларусі кампаніі імпарту-экспарту ўзбраенняў», — адзначаюць у ЕС.

У спісе кампаній, на якія распаўсюджваюцца санкцыі ЕС, — ЗАТ «Белтэхэкспарт», ЗАТ «Спорт-пары» і ПУП «БТ Тэлекамунікацыі». Усе тры арганізацыі «падкантрольныя Уладзіміру Пефціеву», зазначаецца ў дакуменце.

Прыводзіцца таксама пералік тэхнікі, на пастаўкі якой у Беларусь Еўрасаюз уводзіць эмбарга ў сувязі з тым, што яна можа выкарыстоўвацца ўладамі «для рэпрэсій». У гэтым спісе 11 пунктаў.

Рашэнне аб пашырэнні санкцый было прынята 20 чэрвеня на сесіі Савета Еўрасаюза ў Люксембургу. У афіцыйным заключэнні савета выказана «глыбокая занепакоенасць у сувязі з пагаршэннем сітуацыі з выкананнем правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закону ў Беларусі». ЕС заклікаў Беларусь паважаць узятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы.

Еўрасаюз «працягвае ўважлівае сачыць за сітуацыяй у Беларусі». Развіццё двухбаковых адносінаў «знаходзіцца ў залежнасці ад прагрэсу Беларусі ў сферы дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону», падкрэсліваецца ў заключэнні.

Палітычнае рашэнне па Беларусі было прынята Саветам ЕС 31 студзеня ў Бруселі. Тады міністры замежных спраў краін Еўрасаюза зацвердзілі спіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі. Гэтым асобам забаронена наведваць тэрыторыю ЕС, а іх рахункі і маёмасць у краінах ЕС павінны быць замарожаны. Першапачаткова ў спісе было 158 імёнаў. Пазней Савет ЕС неаднаразова пашыраў гэты пералік. На сёння ў ім было 179 беларускіх службовых асоб, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

На волю выходзіць Наталля Ладуцька, якую адправілі ў калонію за пасылкі палітвязням2

Трамп сур'ёзна разглядае магчымасць захопу іранскага вострава Харк2

Выйшаў на свабоду кіраўнік беларускага Ernst&Young Павел Лашчанка1

Птушыная драма: чорны бусел ужо 6 гадоў спрабуе знайсці кампанію сярод белых4

Вызваленая Вера Кананенка і яе муж Сяргей Кардаш

Скандал з маршруткай з Новай Баравой: маці не дазволілі правезці дзіця на каленях бясплатна. Хто мае рацыю?2

Коўл узняў пытанне пра новыя арышты. «То-бок мы вызваляем 10 чалавек, а яны арыштоўваюць яшчэ 10»22

Ці чакаць гэтым летам у Беларусі экстрэмальнай спёкі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць