Эканоміка55

Між Беларуссю і Расіяй наспявае спрэчка за мыты. Масква кажа пра запазычанасць Мінска

Мытны камітэт Беларусі адказаў на «даўгі» кіраўніка мытнай службы Расіі.

У Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі называюць заяву кіраўніка Федэральнай мытнай службы Расіі Андрэя Бельянінава аб беларускім доўгу ў рамках Мытнага саюза «некарэктнай, якая ігнаруе заканадаўства Мытнага саюза, у распрацоўцы якога Бельянінаў А.Ю. браў непасрэдны ўдзел».

Нагадаем, кіраўнік ФМС Расіі заявіў аб тым, што Беларусь вінаватая Расіі больш чым 6,3 млрд расійскіх рублёў (225 мільёнаў даляраў) праз «нездавальняючае адміністраванне ўвазных мытаў».

У ДМК Беларусі заяўляюць, што «сцверджанне аб тым, што адміністраванне ўвазных мытаў у Беларусь і Казахстан нездавальняючае, не адпавядае рэчаіснасці». «Высокі ўзровень развіцця мытнага адміністравання ў Беларусі адзначаны місіяй мытных экспертаў Еўрапейскага саюза. Па дадзеным кірунку Беларусь знаходзіцца вышэй за Расійскую Федэрацыю згодна з рэйтынгам Сусветнага банка», гаворыцца ў паведамленні ДМК.

У ДМК нагадалі, што каэфіцыенты размеркавання ўвазных мытаў, якія збіраюцца ў Мытным саюзе, акрэслены Пагадненнем аб усталяванні і прымяненні ў МС парадку залічэння і размеркавання ўвазных мытаў (іншых мытаў, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне) у памерах: Рэспубліка Беларусь — 4,70%; Рэспубліка Казахстан — 7,33%; Расійская Федэрацыя — 87,97%. «Гэтыя каэфіцыенты вызначаліся па методыцы, зацверджанай рашэннем Камісіі Мытнага саюза ў адпаведнасці з існымі рэаліямі таго часу», падкрэсліваюць у ДМК.

«Дыспарытэт сустрэчных патокаў увазных мытаў у рамках іх размеркавання ў цяперашні час абумоўлены ростам імпарту ў Расію і наступным ператокам гэтых тавараў у Беларусь, у той час як мыты па іх выплачаныя ў РФ», — гаворыць заява ДМК Беларусі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»12

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская, магчыма, адзначыць Дзень Волі ў Кіеве14

Прыбытак Volkswagen упаў на 44%. Канцэрн скароціць 50 тысяч працоўных месцаў у Германіі17

Зяленскі: Структура расійскіх страт — 62% забітых і 38% параненых3

У Мінску пачалі будаваць вялікі падземны фудкорт4

У Польшчы паведамілі пра затрыманне беларускага «злодзея ў законе». Вось толькі незразумела, што з ім рабіць далей

Украіна прапаноўвала ЗША тэхналогіі процідзеяння іранскім беспілотнікам. Тыя не зацікавіліся, цяпер лічаць гэта «найбольшым промахам»14

ЗША абмяжуюць паслабленне нафтавых санкцый супраць Расіі пастаўкамі ў Індыю3

Пасля некалькі гадоў скарачэння ў Беларусі зноў стала расці колькасць аграсядзіб

Прызналі «экcтрэмісцкім фармаваннем» тэлеграм-чат «Беларусы Валенсіі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»12

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць