І толькі 3% упэўненыя, што нічога мяняць не трэба.
І толькі 3% упэўненыя, што нічога мяняць не трэба.
Такія дадзеныя нацыянальнага апытання жыхароў Беларусі, які правёў у чэрвені сацыялагічны цэнтр ТАА
З тых, хто выступае за рэформы, 30% галасуюць за рэвалюцыйныя змены асноваў эканомікі. І амаль палова насельніцтва — 47% — лічыць, што змены павінныя быць паступовымі, адбывацца шляхам рэформаў.
Сярод «рэвалюцыянераў» пераважаюць мужчыны да 50 гадоў з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй, жыхары буйных гарадоў. Сярод прыхільнікаў «эвалюцыі» ў эканоміцы — як мужчыны, так і жанчыны ўсіх узроставых груп і рознага ўзроўню адукацыі.
Тыя 3% жыхароў краіны, якія лічаць, што неабходнасці змены эканамічных асноваў няма, збольшага ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя, з сярэдняй адукацыяй, пенсіянеры і жыхары вёскі.
Што характэрна, 20% беларусаў — кожны пяты — не змаглі адказаць на пытанне пра неабходнасць зменаў.
***
Метад апытання — анкетаванне грамадзян краіны 18 гадоў і старэйшых. Па
Каментары