Эканоміка

Вызначаныя 10 ААТ, якія будуць прыватызаваныя з удзелам Сусветнага банка і міжнародных экспертаў

Вызначаныя 10 ААТ, дзяржаўныя пакеты акцый якіх будуць прададзеныя з удзелам Сусветнага банка і прыцягненнем міжнародных кансультантаў.
Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Георгій Кузняцоў.

Прыватызацыя гэтых прадпрыемстваў будзе ажыццяўляцца ў 2011–2013 гадах. У пералік увайшлі адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Баранавіцкі камбінат жалезабетонных канструкцый» (дзяржаўная доля ў статутным фондзе — 99%), «Брэсцкі электрамеханічны завод» (83,8%), «Белсантэхмантаж-2» (Мінск, 77,4%), «Будаўнічы трэст № 8 «(Брэст, 85,3%), «Аўтамагістраль» (Мінск, 83,5%), «Белгазбуд» (Мінск, 50,6%), «Медпласт» (Гомель, 99,9%), «Бархім» (99,6%), «Конфа» (Маладзечна, 25%), «Мінскі маргарынавы завод» (93,8%). Продажам гэтых прадпрыемстваў займаецца Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.

«Мы далі свае прапановы па гэтым пераліку, гэта „Бархім“, Брэсцкі электрамеханічны завод і „Белсантэхмантаж“, — адзначыў Георгій Кузняцоў. — Затым на разгляд спецыялістаў Сусветнага банка былі прадстаўленыя дакументы па іншых беларускіх прадпрыемствах, якія і ўвайшлі ў гэты пілотны праект» .

Пры садзейнічанні Сусветнага банка і ўрада Аўстрыі Беларусь атрымае фінансаванне ў аб’ёме $5 млн на ажыццяўленне прыватызацыі гэтых аб’ектаў.

Усяго ў адпаведнасці з планам прыватызацыі на 2011–2013 гады ў Беларусі плануецца прадаць акцыі 244 ААТ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы9

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА2

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі3

Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў6

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ2

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы9

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць