Усяго патроху2323

Цукар: народ размятае, бо чакае падаражэння, урад абвяргае

Мінгандлю, Мінэканомікі і Белдзяржхарчпрам абвяргаюць чуткі пра павышэнне цэн на цукар найбліжэйшым часам.

Рэгіёны поўняцца чуткамі пра будучае чарговае падаражэнне цукру.

Вясковыя крамы вымеценыя падчыстую. Ажыятажу таксама пасадзейнічаў надыход сезона закатак і кансервавання.

Тым часам Мінгандлю, Мінэканомікі і «Белдзяржхарчпраме» абвяргаюць чуткі пра павышэнне цэн на цукар найбліжэйшым часам.

У «Белдзяржхарчпраме» заявілі: «Ніякага павышэння цэн на цукар няма і не плануецца найбліжэйшым часам». У Мінгандлю адмовіліся «каментаваць чуткі». У Мінэканомікі паведамілі, што ніякага рашэння аб павышэнні цэн на цукар няма і найбліжэйшым часам не рыхтуецца. Няма інфармацыі пра падаражанне цукру і ў прадпрыемства «Белбакалея», якое займаецца яго фасоўкай і аптовым продажам.

Варта адзначыць, што рознічныя цэны на цукар у Беларусі выраслі 28 мая амаль на 40%. Рознічная цана на цукар-пясок вагавы, упакаваны ў мяшкі па 50 кг, складае 4.600 рублёў (раней — 3.290) за кілаграм, на расфасаваны ў спажывецкую ўпакоўку па 1 кг — 5.000 рублёў (раней — 3.600).

Паводле звестак Белстата, у студзені-чэрвені было прададзена 97,8 тыс. тон цукру, што перавысіла аналагічны леташні паказчык на 53,5%, паведамляе БелаПАН.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

Муж былой кіраўніцы Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША любіць адзяваць жаночае і бамбічныя накладныя грудзі10

Прыпынена дзеянне пасведчання выдавецтва «Тэхналогія»2

Гарасім Ігнатавіч з-пад Віцебска аказаўся панцырным баярынам. Гісторык расказаў пра яго лёс12

Прапаганда расказала, ці звольнілі маёра міліцыі, якога затрымалі на «Гуканні вясны» ў Гомелі4

«Ён да гэтага часу прыходзіць у сябе пасля ўдару ў сківіцу». Трамп высмяяў Макрона і яго жонку на фоне новай атакі на НАТА11

«Аршанскі афшор» для ўнука Лукашэнкі. Малодшы Аляксандр Лукашэнка пабудуе цэх за дзяржаўныя мільёны11

«О, женщина из рода Рогволода!»: Вялікі тэатр абвесціў конкурс на рускамоўную оперу-балет пра полацкіх князёў29

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць