Здароўе99

Амерыканцы прыдумалі наватарскі спосаб лекавання раку

Сутнасць эксперыментальнага метаду, выкарыстанага навукоўцамі, заключаецца ў генетычным «перапраграмаванні» Т-лімфацытаў.

Група амерыканскіх даследчыкаў паспяхова выкарыстала генную тэрапію для лячэння хранічнага лімфалейкозу — анкалагічнага захворвання, звязанага з некантраляваным размнажэннем атыповых B-лімфацытаў,
паведамляюць інфармагенцтвы.

Эксперыментальнае лячэнне было апрабаванае на трох пацыентах з познімі стадыямі захворвання. Сутнасць эксперыментальнага метаду, выкарыстанага навукоўцамі, заключаецца ў генетычным «перапраграмаванні» Т-лімфацытаў пацыентаў, пасля якога гэтыя клеткі набываюць здольнасць распазнаваць і знішчаць клеткі злаякаснай пухліны.

З гэтай мэтай T-лімфацыты былі выдзеленыя з крыві хворых і размножаныя ў лабараторыі. Пасля гэтага ў геном клетак з дапамогай бясшкоднага для чалавека віруса былі ўнесеныя гены, што кадзіруюць хімернае антыцела, здольнае звязвацца з антыгенам CD19. Гэты антыген сустракаецца толькі на паверхні атыповых клетак, якія некантралявана размнажаюцца пры хранічным лімфалейкозе.

Эксперыментальнае лячэнне было апрабаванае на трох пацыентах з познімі стадыямі захворвання, якім з розных прычынаў ужо не дапамагала хіміятэрапія. Увядзенне мадыфікаваных клетак у арганізм ажыццяўлялася ў тры этапы цягам трох дзён. Праз два-тры тыдні пасля гэтага ў хворых былі адзначаныя прыкметы масавай гібелі пухлінавых клетак, гэты працэс суправаджаўся павышэннем тэмпературы цела, дрыжыкамі і млоснасцю, якія доўжыліся некалькіх дзён.

Эфектыўнасць лячэння пацвярджалася зніжэннем колькасці або поўным знікненнем клетак пухліны ў касцявым мозгу, крыві і лімфатычнай тканцы пацыентаў. Пры гэтым мадыфікаваныя Т-клеткі захоўвалі актыўнасць, працягваючы размножвацца і знішчаць клеткі пухліны яшчэ некалькі месяцаў пасля пачатку лячэння. Двум з трох хворых удалося дасягнуць устойлівай рэмісіі, стан трэцяга хворага таксама значна палепшыўся ў выніку лячэння.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі12

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіцца 15 новых тралейбусных маршрутаў1

ЗША папярэдзілі Еўропу, што праз вайну з Іранам пастаўкі ўзбраення могуць адкласці гадоў на пяць4

Навукоўцы высветлілі, калі Зямля можа страціць кіслародную атмасферу4

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ4

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»34

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

У Меліціны Станюты прайшоў дзявочнік у Варшаве14

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі12

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць