Музыка88

Песня кампаніі «Украінская музыка для Беларусі» прызнаная адной з найлепшых у Беларусі

Па выніках музычнага сезону 2010–2011 песня ўкраінскага гурта «Фіолет» прызнаная адной з найлепшых на найбольш папулярным музычным партале Беларусі «Тузін Гітоў».
Пераможца конкурсу вызначаўся праз галасаванне і рэцэнзіі музычных крытыкаў. Песня «Месца пакуты» ўкраінскага гурта заняла 4 месца сярод 69 кампазіцый, якія былі прадстаўленыя на партале цягам апошняга года.

Дзякуючы гэтаму песня «Фіолета» таксама ўвойдзе ў музычную складанку, якую выдасць кампанія «Вігма».

Адзначым, што ў конкурсе маглі ўдзельнічаць толькі беларускамоўныя песні. Першае ж месца ў конкурсе атрымаў «Ляпіс Трубяцкой» з песняй «Грай».

Вакаліст «Фіолета» Сяргей Мартынюк, пасля таго як сталі вядомыя канчатковыя вынікі конкурсу, паведаміў, што найбліжэйшым часам песня будзе выдадзеная ў паўнавартасным рок-варыянце і на яе будзе зняты кліп. Акрамя таго ўвесь гурт «Фіолет» хацеў бы падзякаваць людзям, якія галасавалі за песню «Месца пакуты» на «Тузіне Гітоў».

Нагадаем, што гурт «Фіолет» з песняй «Месца пакуты» стаў першым удзельнікам кампаніі «Украінская музыка для Беларусі», у межах якой украінскія музыкі заспяваюць песні на беларускай мове на пратэставую тэматыку.

Ініцыятарам кампаніі выступіла грамадская арганізацыя Цэнтр «Супрацоўніцтва без межаў».

Паслухаць песню можна тут.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць